Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Стд 2016

Святлоў: Мулявін стварыў адзін з найбольш вядомых культурных брэндаў Беларусі

Святлоў: Мулявін стварыў адзін з найбольш вядомых культурных брэндаў Беларусі26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уладзімір Мулявін стварыў адзін з найбольш вядомых культурных брэндаў Беларусі. Такое меркаванне выказаў 26 студзеня міністр культуры Барыс Святлоў на мітынгу памяці да 75-годдзя з дня нараджэння мастацкага кіраўніка ансамбля "Песняры" і гадавіне з дня яго смерці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты малады чалавек з Расіі, які прыехаў у Беларусь, змог адчуць яе песні, напоўніў сваю душу беларускімі мелодыямі, прапусціў іх праз сваё сэрца і падарыў беларускай зямлі. І не толькі беларускай. Ён стварыў адзін з найбольш вядомых культурных брэндаў нашай краіны - ансамбль "Песняры", кампазіцыі якога мы спяваем да гэтага часу. Памяць Уладзіміра Георгіевіча будзе жыць разам з яго музыкай", - упэўнены Барыс Святлоў.

Калега Уладзіміра Мулявіна па рабоце ў "Песнярах" Алег МолчанКалега Уладзіміра Мулявіна па рабоце ў "Песнярах" Алег Молчан у сваю чаргу са шкадаваннем адзначыў, што вядомы артыст пайшоў з жыцця, але ён пакінуў пасля сябе неацэннае багацце - культурную, творчую і духоўную спадчыну. "Менавіта Мулявін стаў першым песняром у музыцы, таму што да яго гэта ганаровае званне мелі выключна паэты і пісьменнікі. Сёння мы задаёмся пытаннем: кім быў Уладзімір Мулявін у большай ступені - вялікім артыстам, выдатным кампазітарам або ж заснавальнікам і мастацкім кіраўніком праслаўленага ансамбля? На мой погляд, самае галоўнае, што зрабіў гэты чалавек, - стварыў цэлы музычны напрамак, таму што кампазітараў шмат, а стваральнікаў музычнага напрамку - адзінкі. І паглядзіце: сёння мноства музыкантаў і калектываў выконваюць музыку Мулявіна і яго ансамбля", - сказаў ён.

Святлоў: Мулявін стварыў адзін з найбольш вядомых культурных брэндаў БеларусіАлег Молчан таксама выказаў меркаванне, што феномен Мулявіна і яго ансамбля - унікальны і застанецца такім у беларускай гісторыі.

На мітынгу прысутнічалі родныя, блізкія і сябры вядомага артыста. Словы ўдзячнасці за беражлівае стаўленне да памяці Мулявіна прагучалі ад яго ўдавы Святланы Пенкінай. Былі ўскладзены кветкі ад Прэзідэнта Беларусі, Міністэрства культуры, Міністэрства інфармацыі, Мінгарвыканкама.

Святлоў: Мулявін стварыў адзін з найбольш вядомых культурных брэндаў БеларусіУладзімір Мулявін нарадзіўся ў 1941 годзе ў Свярдлоўску (цяпер Екацярынбург). У 12 гадоў самастойна асвоіў ігру на балалайцы, потым навучыўся іграць на гітары і пачаў гэтым зарабляць, іграючы ў паяздах, пераходах і на вуліцах. Да 14 гадоў ён нядрэнна іграў не толькі на гітары і балалайцы, але і на іншых струнных інструментах. Паступіў у Свярдлоўскае музычнае вучылішча, на аддзяленне струнных інструментаў, але ў хуткім часе быў выключаны за захапленне джазам. Мулявін хутка змог зноў пачаць вучобу, але пакінуў вучылішча па ўласным жаданні. У 1963 годзе яго запрасілі на работу ў Белдзяржфілармонію. У 1968-м годзе ён стварыў вакальна-інструментальны ансамбль "Лявоны", які ў 1970-м перайменаваў у "Песняры". У маі 2002 года артыст трапіў у аварыю, атрымаў цяжкія траўмы. Не стала музыканта праз 8 месяцаў, у 2003-м.

"Песняры" доўгі час заставаліся адной з самых папулярных груп Савецкага Саюза. "Белавежская пушча", "Волагда", "Княжна" і многія іншыя песні, якія гучалі ў выкананні легендарнага ансамбля "Песняры", даўно прызнаны лепшымі хітамі ХХ стагоддзя. Склад калектыву мяняўся неаднаразова. Усяго ў ансамблі працавалі больш як 50 музыкантаў. Уладзімір Мулявін быў мастацкім кіраўніком ансамбля "Песняры" з моманту яго стварэння і да сваёй смерці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі