Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Лют 2016

Святлоў: Кітайская культура ўяўляе вялікую цікавасць для Беларусі

Святлоў: Кітайская культура ўяўляе вялікую цікавасць для Беларусі

24 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кітайская культура ўяўляе вялікую цікавасць для Беларусі. Такі пункт гледжання выказаў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў 24 лютага на прэс-канферэнцыі, якая адкрыла цыкл мерапрыемстваў з нагоды кітайскага Свята Вясны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Барыс Святлоў падкрэсліў важнасць развіцця беларуска-кітайскага культурнага супрацоўніцтва, якое пачало развівацца літаральна з пачатку станаўлення беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін. На думку Барыса Святлова, за 24 гады ў культурным узаемадзеянні дасягнуты вялікія поспехі. Краіны актыўна абменьваюцца днямі культуры, якія, дарэчы, паспяхова прайшлі і ў мінулым годзе.

Святлоў: Кітайская культура ўяўляе вялікую цікавасць для БеларусіМіністр культуры падкрэсліў, што з вялікай цікавасцю знаёміцца як са старажытнай, так і з сучаснай кітайскай культурай. Паводле яго слоў, многія напрамкі ён разглядае "праз прызму нематэрыяльнай культурнай спадчыны".

Адказваючы на пытанні кітайскіх журналістаў, міністр культуры адзначыў, што з цікавасцю глядзіць тэлевізійныя праграмы, якія расказваюць аб культуры Кітая.Святлоў: Кітайская культура ўяўляе вялікую цікавасць для Беларусі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі