У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Ліп 2016

Святлоў: Кодэкс Беларусі аб культуры змяшчае больш за 60 навацый

Святлоў: Кодэкс Беларусі аб культуры змяшчае больш за 60 навацый

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кодэкс Беларусі аб культуры, які падпісаны сёння кіраўніком дзяржавы, змяшчае больш за 60 навацый. Аб гэтым паведаміў міністр культуры Барыс Святлоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Так, паводле слоў міністра, заяўлены больш сур'ёзныя патрабаванні да стварэння музеяў, спрашчаецца парадак стварэння музеяў-запаведнікаў і музеяў пад адкрытым небам. Рэгулююцца пытанні аховы археалагічнай спадчыны. Ёсць шмат норм аб арганізацыі канцэртнай дзейнасці. У цэлым дакумент сістэмна і комплексна рэгулюе адносіны ў сферы культуры.

Работа над Кодэксам аб культуры пачалася ў 2011 годзе, калі была сфарміравана ідэя аб неабходнасці такога нарматыўнага дакумента. У 2013 годзе была створана канцэпцыя, сабраны неабходныя для дакумента матэрыялы, затым пачалася ўжо непасрэдная работа над кодэксам як юрыдычным дакументам. "Над кодэксам працавалі сотні, а калі лічыць удзел прадстаўнікоў грамадскасці, то незлічоная колькасць людзей, не кажучы аб тым, што працаваў увесь апарат Міністэрства культуры, абедзве палты парламента, Савет Міністраў і гэтак далей. Атрымаўся вельмі цікавы, на мой погляд, дакумент", - пракаменціраваў Барыс Святлоў.

Кодэкс аб культуры, аналагаў якому няма на постсавецкай прасторы, мае шэраг важных асаблівасцей, сказаў кіраўнік ведамства. Па-першае, дакумент прадаўжае традыцыі статута Вялікага Княства Літоўскага, ён напісаны на беларускай мове. Па-другое, прадаўжае традыцыю кодэкснага мыслення, якое характэрна для беларускай правазнаўчай практыкі. Па-трэцяе, гэта не нейкае механічнае аб'яднанне тых дакументаў, якія дзейнічалі раней, а гэта амаль 60 нарматыўных прававых актаў рознай юрыдычнай сілы, з іх 7 законаў, 4 указы Прэзідэнта Беларусі, каля 20 пастаноў урада і амаль 30 нарматыўных прававых актаў Мінкультуры. Усе гэтыя падзаконныя акты былі прыведзены ў сістэму, адрэдагаваны.

Кодэкс аб культуры будзе запатрабаваны не толькі тымі, чыя дзейнасць мае адносіны да сферы культуры, але і радавымі грамадзянамі, паколькі дакумент з'яўляецца зборам правоў і абавязкаў і для гледачоў, і для наведвальнікаў музеяў, і для чытачоў, лічыць міністр культуры.

Шматстаронкавая праца структурна падзелена на 5 раздзелаў, 27 глаў і 257 артыкулаў. У кожным яго радку інфармацыя, якой можна карыстацца, ён не змяшчае пустых слоў, падкрэсліў Барыс Святлоў.

Барыс Святлоў дадаў, што яшчэ і сёння ў Міністэрства культуры паступаюць заўвагі, прапановы наконт кодэкса, аднак яны паўтараюць тыя, якія ўжо ўлічаны. Разам з тым гэта не азначае, што кропка ў рабоце над кодэксам пастаўлена. Як ўсякі дакумент мае тэндэнцыю да перагляду, дапаўненняў з цягам часу, так і Кодэкс аб культуры можа з часам абнаўляцца.

Як паведамлялася, прыняты Палатай прадстаўнікоў і адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры падпісаны сёння кіраўніком дзяржавы. Дакумент уступіць у сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску