Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Сак 2016

Сурыкаў: Саюзная дзяржава сёння па-за канкурэнцыяй

Сурыкаў: Саюзная дзяржава сёння па-за канкурэнцыяй

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюзная дзяржава цяпер па-за канкурэнцыяй, заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Саюзная дзяржава на сённяшні дзень па-за канкурэнцыяй. Яна захоўвае сваю актуальнасць", - сказаў пасол. Дыпламат адзначыў, што ЕАЭС не можа поўнасцю стаць заменай Саюзнай дзяржавы.

Аляксандр Сурыкаў сказаў, што асаблівасць работы ў Беларусі ў тым, што гэта постсавецкая краіна, якая ўдзельнічае ў Саюзнай дзяржаве. "Гэта самае перадавое фарміраванне і ў эканамічнай сферы, і ў палітычнай, і ў ваенна-тэхнічнай, і ў любой іншай на прасторы былога Савецкага Саюза. Мала знойдзеш настолькі прагрэсіўных фарміраванняў у свеце", - падкрэсліў ён.

Пасол таксама ўспомніў свае паездкі ў Беларусь яшчэ да таго, як узначаліў дыпмісію ў Мінску. Паводле яго слоў, у 1990-х гадах у краіне была іншая сітуацыя. "Патухлыя твары, вось гэтыя вось фанцікі грашовыя - зайчыкі, - успомніў дыпламат. - А ў 2002 годзе сітуацыя змянілася ў лепшы бок. У краіны была больш цвёрдая валюта. У людзей з'явілася надзея і ўпэўненасць у заўтрашнім дні". У 2006 годзе, паводле слоў Аляксандра Сурыкава, у краіны было ўжо новае аблічча, якому могуць пазайздросціць іншыя постсавецкія краіны.

Кіраўнік дыпмісіі дадаў, што нельга гаварыць аб адсутнасці складанасцей у Беларусі. "Былі яны і тады (у 2006 годзе. - Заўвага БЕЛТА), ёсць і цяпер. Але, улічваючы працаздольнасць нацыі, настрой улад Беларусі, можна сказаць, што ўсе складанасці часовыя. Бывае гэта ў жыцці", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі