Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Jun 2015

Сурыкаў: Cвет высока ацэньвае арганізатарскую ролю Беларусі ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне

Сурыкаў: Cвет высока ацэньвае арганізатарскую ролю Беларусі ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Свет вельмі высока ацэньвае арганізатарскую ролю Беларусі ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Арганізатарскую ролю ўвесь свет ацэньвае вельмі высока, таму што гэта самая зручная пляцоўка", - сказаў Аляксандр Сурыкаў.

"Гэта сур'ёзна ўзнімае аўтарытэт Беларусі на знешнепалітычным трэку", - падкрэсліў дыпламат.

Ён дадаў, што лічыць безумоўным поспехам той факт, што кантактная група змагла сфарміраваць 4 падгрупы, якія пачалі абмяркоўваць канкрэтныя тэмы, шляхі выхаду са становішча ў рэчышчы мінскіх дамоўленасцей.

Паводле слоў дыпламата, сустрэчы ў Мінску па ўкраінскім канфлікце, неабходна праводзіць і далей, нягледзячы на складанасці перагаворнага працэсу і парушэнні рэжыму спынення агню на паўднёвым усходзе Украіны, якія фіксаваліся апошнім часам. "Праводзіць абавязкова трэба. У любой сітуацыі трэба ўмець размаўляць. Нават калі зрываецца, то зноў трэба размаўляць. Гэта лепш, чым ваяваць", - адзначыў пасол.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі