Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Снж 2013

Супрацоўніцтва з краінамі Лацінаамерыканскага рэгіёна мае вялікае значэнне для Беларусі

Супрацоўніцтва з краінамі Лацінаамерыканскага рэгіёна мае вялікае значэнне для Беларусі

3 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Супрацоўніцтва з краінамі Лацінаамерыканскага рэгіёна мае вялікае значэнне для Беларусі. Гэта адзначыў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, Віктар Козінцаў, які сёння назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь ў Аргенцінскай Рэспубліцы.

"Мы бачым, што гэты рынак адкрыты для нашай краіны, - адзначыў Віктар Козінцаў. - Калі паглядзець у цэлым на Лацінскую Амерыку, то нараўне з Венесуэлай і Бразіліяй Аргенціна мае вялікае значэнне для нас. Гандлёва-эканамічныя адносіны з Аргенцінай цяпер недастаткова развітыя, але маюцца перспектывы, каб пастаўляць туды ў ліку іншых тавараў беларускую сельгас- і аўтамабільную тэхніку".

"З аргенцінскага рынку мы гатовы працаваць на іншыя дзяржавы: Чылі, Перу, Уругвай", - удакладніў пасол Беларусі. Паводле яго слоў, пэўныя напрацоўкі для развіцця двухбаковых сувязей з гэтымі краінамі маюцца. Чылі і Перу ўжо акрэдытавалі сваіх паслоў у Беларусі. Уругвай таксама разглядае Беларусь як перспектыўнага партнёра і мае намер развіваць кантакты.

Віктар Козінцаў лічыць, што ў перспектыве Беларусь будзе больш актыўна супрацоўнічаць як з Аргенцінай, так і з іншымі лацінаамерыканскімі краінамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі