VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Чэр 2019

Старшыня Нацыянальнага савета Славакіі: уражаны тым, як у Беларусі цэняць гісторыю

Старшыня Нацыянальнага савета Славакіі: уражаны тым, як у Беларусі цэняць гісторыю

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Нацыянальнага савета Славацкай Рэспублікі Андрэй Данка выказаў захапленне тым, як у Беларусі цэняць гісторыю. У гэтым ён прызнаўся журналістам пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, адной з тэм размовы з кіраўніком дзяржавы была важнасць захавання гістарычнай спадчыны. У тым, як гэта адбываецца ў Беларусі, Андрэй Данка змог пераканацца ў час наведвання Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. "Я ўражаны, як у вас гэта арганізавана, - падкрэсліў Андрэй Данка. - Вельмі рады, што вы паважаеце і цэніце памяць не толькі сваіх, але і славацкіх воінаў".

У сувязі з гэтым ён звярнуў увагу на культурную і гістарычную агульнасць народаў Беларусі і Славакіі. "Мы сапраўды вельмі блізкія народы, у нас велізарны патэнцыял супрацоўніцтва. Мы можам многаму адзін у аднаго навучыцца", - сказаў парламентарый. Ён дадаў, што хацеў бы і ў сваёй краіне прапанаваць абнавіць базу музея, дзе захоўваецца памяць аб падзеях Другой сусветнай вайны, накшталт таго, як гэта зроблена ў Беларусі, аднак няма ўпэўненасці, што такая ініцыятыва знойдзе падтрымку.

Старшыня парламента перадаў запрашэнне кіраўніцтву Беларусі прыняць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 75-годдзя славацкага паўстання супраць фашысцкага рэжыму.

У час сустрэчы з Прэзідэнтам абмяркоўваліся таксама розныя аспекты адукацыі моладзі. У прыватнасці, размова ішла аб дасягненні дамоўленасцей па ўзаемным прызнанні дыпломаў аб адукацыі. Важнымі тэмамі размовы, паводле слоў Андрэя Данкі, сталі рызыкі, звязаныя з развіццём лічбавых тэхналогій, і абарона дзяцей у лічбавай прасторы. "Спадзяюся, наша супрацоўніцтва будзе ўмацоўвацца", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход