Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Снж 2022

Стабілізаваць грамадства на ўсіх этапах яго развіцця. Лукашэнка назваў галоўную ролю УНС

Стабілізаваць грамадства на ўсіх этапах яго развіцця. Лукашэнка назваў галоўную ролю УНС

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўная роля Усебеларускага народнага сходу ў тым, каб стабілізаваць грамадства на ўсіх этапах яго развіцця, выступаць у якасці пляцоўкі, на якой пры неабходнасці можна дамаўляцца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях прывядзення асобных законаў у адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што на апошняй сустрэчы па пытаннях рэалізацыі норм абноўленай Канстытуцыі дамовіліся вярнуцца да праекта закона "Аб Усебеларускім народным сходзе". Прэзідэнт даручыў данесці палажэнні гэтага нарматыўна-прававога акта да грамадзян, даведацца іх меркаванне, дапрацаваць яго перад прыняццем.

"Вынікі праведзенай работы - галоўнае, што хацелася б сёння пачуць, каб прыняць рашэнне на гэтым узроўні", - сказаў беларускі лідар. Як далажылі Прэзідэнту, публічная дыскусія праходзіла даволі актыўна: за дзесяць дзён паступіла амаль пяцьсот водгукаў. Гучалі розныя меркаванні. "Ведаю, што многія прапановы, якія робяць праект лепшым і больш зразумелым, улічаны. Перш за ўсё трэба разумець, што сход - важны канстытуцыйны прадстаўнічы орган, орган вышэйшага народаўладдзя. Аб тым, што УНС набудзе такі статус, гаварылася яшчэ на самым першым сходзе тым дэлегатам, якія прымалі ўдзел у ім", - сказаў Прэзідэнт.

"Усебеларускі народны сход - стабілізатар грамадства. У гэтым яго галоўная роля - стабілізаваць грамадства на ўсіх этапах яго развіцця. І калі ўзнікне неабходнасць, то менавіта на яго пляцоўцы трэба будзе дамаўляцца", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. У звычайных умовах сход прадоўжыць працаваць, як і склалася, толькі з некаторымі дадатковымі функцыямі.

"Сустракацца будзем часцей, мінімум адзін раз у год. Як я ўжо раней гаварыў па-простаму, па-народнаму: сабраліся, абмеркавалі тое ці іншае важнейшае пытанне, прынялі рашэнне і паехалі працаваць у калектывы, паколькі гэта не пастаянна дзеючы орган", - удакладніў беларускі лідар і дадаў, што ўдзельнікі УНС будуць задзейнічаны на грамадскіх пачатках, не атрымліваючы якое-небудзь грашовае ўзнагароджанне.

Адна з галоўных рыс УНС, на якую звярнуў увагу Прэзідэнт, - рознабаковае прадстаўніцтва. Туды ўвойдуць прадстаўнікі ўсіх слаёў беларускага грамадства, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. У некаторых працоўных калектывах людзі ставілі пытанне, ці не ператворыцца УНС у чарговы сход чыноўнікаў. "Ну, можа, вы не дастукаліся да людзей, не растлумачылі ім. Але прадстаўнікоў працоўных калектываў там будзе працэнтаў 90. Толькі шляхі руху ў гэты сход крыху іншыя", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. Напрыклад, неабавязкова, каб калектыў завода збіраўся і вылучаў свайго прадстаўніка на УНС. На сходзе будуць і дэпутаты, і члены грамадскіх і іншых арганізацый, якія так ці інакш прадстаўляюць працоўныя калектывы.

"Гэта павінны быць прафесіяналы. Гэта не вясельныя генералы, якія прыехалі, пасядзелі, нехта нешта зразумеў - не зразумеў, адседзеў, паехаў. Такіх там быць не павінна, - агучыў сваё патрабаванне да дэлегатаў УНС Прэзідэнт. - Гэта павінны быць людзі ведаючыя, з багатым вопытам за плячамі. Ім трэба будзе прымаць рашэнні па стратэгічных напрамках, важнейшых пытаннях дзяржаўнага і грамадскага жыцця. Такая адказная місія нашага сходу. І мы ўсе павінны зрабіць так, каб дэлегаты, вярнуўшыся на свае працоўныя месцы, далі справаздачу працоўным калектывам па тых пытаннях, якія разглядаліся на Усебеларускім народным сходзе. Мы гэта зробім лепшым чынам".

"Нягледзячы на тое, што ў складзе УНС будуць паважаныя людзі, ён не будзе ўмешвацца ў дзейнасць іншых органаў, падмяняць іх, выконваць іх функцыі. Усебеларускі народны сход, па сутнасці, павінен захавацца як палітычны інстытут, а не перарасці ў нейкі бюракратычны орган", - падкэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі