Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Снж 2016

Снапкоў: Абмен візітамі на вышэйшым узроўні стварыў магутны імпульс для паскарэння беларуска-кітайскага супрацоўніцтва

Снапкоў: Абмен візітамі на вышэйшым узроўні стварыў магутны імпульс для паскарэння беларуска-кітайскага супрацоўніцтва

2 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Абмен візітамі на вышэйшым узроўні за апошнія два гады стварыў магутны імпульс для паскарэння беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Такі пункт гледжання выказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў сёння ў інтэрв'ю прадстаўнікам вядучых кітайскіх СМІ, якія пабывалі ў Мінску напярэдадні 25-годдзя ўстанаўлення беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мікалай Снапкоў акцэнтаваў увагу на тым, што лідары Беларусі і Кітая на пастаяннай аснове сустракаюцца, абменьваюцца думкамі па найбольш важных пытаннях беларуска-кітайскага парадку дня, у тым ліку сумеснага будаўніцтва "Аднаго пояса, аднаго шляху", а таксама па міжнароднай праблематыцы. Менавіта дружба і давер паміж кіраўнікамі дзвюх краін шмат у чым садзейнічаюць актыўным двухбаковым кантактам, лічыць ён.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта назваў гістарычным дзяржаўны візіт беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі ў Пекін у верасні гэтага года, калі па выніках перагавораў са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам было прынята рашэнне аб новым узроўні адносін паміж дзвюма краінамі - давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Такі беспрэцэдэнтна высокі ўзровень КНР падтрымлівае ўсяго з чатырма дзяржавамі свету, у ліку якіх цяпер і Беларусь.

Акрамя таго, Мікалай Снапкоў выказаў думку, што гэты візіт Прэзідэнта Беларусі неабходна разглядаць ва ўвязцы з дзяржаўным візітам у Мінск Сі Цзіньпіна ў маі мінулага года, калі былі таксама прыняты вельмі важныя для двухбаковых адносін рашэнні. Менавіта тады старшыня КНР назваў праект стварэння Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" жамчужынай Эканамічнага пояса Шаўковага шляху.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі адказаў на пытанні кітайскіх СМІ, што датычацца як цяперашняга стану двухбаковага супрацоўніцтва, так і перспектыў. Размова ішла таксама аб стратэгічнай ролі Беларусі на новым Шаўковым шляху і магчымасцях, што адкрываюцца з рэалізацыяй гэтай канцэпцыі.

Акрамя таго, замежныя рэпарцёры сустрэліся з прадстаўнікамі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", а таксама кітайскіх кампаній, якія працуюць у Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі