У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Ліс 2016

Сліжэўскі: Грамадзянская супольнасць у Беларусі актыўна развіваецца

Сліжэўскі: Грамадзянская супольнасць у Беларусі актыўна развіваецца

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадзянская супольнасць у Беларусі актыўна развіваецца. Аб гэтым заявіў журналістам міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас на сёння, калі лічыць і грамадскія аб'яднанні, і іх арганізацыйныя структуры, афіцыйна зарэгістраваныя, больш за 40 тыс. грамадскіх фарміраванняў. Гэта сведчыць аб тым, што грамадзянская супольнасць актыўна развіваецца, пастаянна паступаюць дакументы на рэгістрацыю, на пастаноўку на ўлік арганізацыйных структур у рэгіёнах. І колькасць грамадскіх арганізацый павялічваецца", - сказаў Алег Сліжэўскі.

Што датычыцца працэсу рэгістрацыі, у законе аб грамадскіх аб'яднаннях вызначаны дакладны пералік дакументаў, якія для гэтага неабходна прадаставіць. Неабходна правесці ва ўстаноўленым законам парадку ўстаноўчы сход, на якім прыняць рашэнне аб стварэнні аб'яднання, аб яго назве, выбраць кіруючы орган. Каб атрымаць статус юрыдычнай асобы, арганізацыя павінна прайсці рэгістрацыю ва ўпраўленні юстыцыі або Міністэрстве юстыцыі, калі яна рэспубліканскага або міжнароднага статусу.

У Мінску сёння праходзіць круглы стол на тэму "Роля і месца нацыянальных аб'яднанняў у захаванні і ўмацаванні міру і згоды ў Рэспубліцы Беларусь". На мерапрыемства запрошаны прадстаўнікі розных грамадскіх арганізацый і нацыянальных меншасцей.

"Мы лічым, што такі дыялог дзяржавы і грамадзянскай супольнасці дае магчымасць знайсці праблемы, калі яны ёсць, якія трэба было б вырашыць, або проста пагаварыць аб надзённых пытаннях, што датычацца суіснавання розных нацыянальнасцей на тэрыторыі рэспублікі. Спадзяюся, што дыялог будзе канструктыўным і прынясе карысць для будучага захавання стабільнасці, міру і згоды ў нашай краіне", - адзначыў Алег Сліжэўскі.

Мерапрыемства праводзіцца Міністэрствам юстыцыі пры падтрымцы апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей. У ім прымаюць удзел прадстаўнікі больш як 30 нацыянальных грамадскіх аб'яднанняў, зарэгістраваных у Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс