Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Крс 2017

Скварцоў: Беларуска-ізраільскія адносіны выйшлі на якасна новы ўзровень

Скварцоў: Беларуска-ізраільскія адносіны выйшлі на якасна новы ўзровень

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-ізраільскія адносіны выйшлі на якасна новы ўзровень, заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Ізраілі Уладзімір Скварцоў на 62-й штогадовай сустрэчы землякоў у Бен-Шэмен. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў дыпмісіі.

Мерапрыемства, арганізаванае Усеізраільскім аб'яднаннем выхадцаў з Беларусі (УАВБ) і прысвечанае 25-годдзю ўсталявання дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, сабрала некалькі тысяч чалавек. "Роўна праз 40 дзён, 26 мая беларуска-ізраільскія дыпламатычныя адносіны перасягнуць рубеж чвэрцьстагоддзя. Але летапіс дружалюбных сувязей двух народаў і іх добрасуседства на беларускай зямлі пачаўся не 25 гадоў таму, а значна раней. Ён налічвае больш за шэсць стагоддзяў. Сёння нашы міждзяржаўныя адносіны выйшлі на якасна новы ўзровень. Яны ўяўляюць сабой складаны кангламерат, пэўнае перапляценне гісторыі, палітыкі, эканомікі, культуры, навук", - адзначыў Уладзімір Скварцоў.

Уладзімір Скварцоў даў пазітыўную ацэнку ўкладу беларускага зямляцтва ў Ізраілі як важнага фактару двухбаковых адносін у развіцці міждзяржаўнага дыялогу.

Усіх прысутных вітала і міністр аліі і абсорбцыі Ізраіля Софа Ландвер. Яна таксама акцэнтавала юбілейны характар бягучага года для беларуска-ізраільскіх сувязей і падкрэсліла важнасць адмены візавага рэжыму і захавання ізраільскай дыпламатычнай прысутнасці ў Мінску.

У спецыяльна абсталяваным "пасольскім кутку", упрыгожаным нацыянальнай сімволікай, адбылася размова кіраўніка і супрацоўнікаў дыпмісіі з землякамі. Абмяркоўваліся надзённыя тэмы ўзаемадзеяння, праводзіліся кансультацыі па консульскіх пытаннях.

Наведвальнікі "пасольскага кутка" змаглі прадэгуставаць стравы беларускай кухні. З удзелам прадстаўнікоў "Белавія" і мясцовых турагентаў прайшла прэзентацыя сучаснай Беларусі і яе турыстычных магчымасцей.

Сустрэча суправаджалася выступленнямі музычных і танцавальных калектываў, якія выканалі творы беларускіх і яўрэйскіх аўтараў. Прадстаўнікі мясцовага бізнесу арганізавалі продаж харчовых тавараў, вырабленых у Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі