Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Сак 2018

Сямашка: будаўніцтва БелАЭС ідзе па графіку

Сямашка: будаўніцтва БелАЭС ідзе па графіку

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі ідзе па графіку. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Атамная электрастанцыя - вельмі вялікі праект. У 2019 годзе мы павінны запусціць першы блок, у лютым плануем загрузку ядзернага паліва. Другі блок павінен пачаць працаваць да канца 2020 года. Усё ідзе па графіку", - запэўніў Уладзімір Сямашка.

Ён нагадаў, што калі яшчэ некалькі гадоў таму Беларусь імпартавала каля 7 млрд кВт/гадз электраэнергіі, то ў гэтым годзе адмовілася ад імпарту. "Больш таго: мы ў бягучым годзе недзе 2,5 млрд кВт/гадз, да 3 млрд кВт/гадз, будзем экспартаваць электраэнергіі, гэта паляпшае баланс. Шмат размоў аб тым, куды будзем дзяваць лішкі пасля запуску БелАЭС. Дадзены даручэнні галіновым міністэрствам, распрацаваны праграмы", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

У прыватнасці, паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, на вуліцах беларускіх гарадоў плануецца актыўна задзейнічаць электробусы, пастаўлена задача распрацаваць беларускі электрамабіль. "Няпростая задача, але мы ёй займаемся. Гэтыя напрамкі сведчаць аб тым, што няма праблем з тым, каб зрабіць баланс энергіі з пускам БелАЭС", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі