Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Jun 2017

Сямашка: Беларускія спецыялісты могуць прыняць удзел у будаўніцтве АЭС за мяжой

Сямашка: Беларускія спецыялісты могуць прыняць удзел у будаўніцтве АЭС за мяжой

19 чэрвеня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спецыялісты могуць прыняць удзел у атамных будоўлях за мяжой, паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на форуме "Атамэкспа" ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Многія патэнцыяльныя партнёры "Расатама" нам адкрыта заяўляюць просьбу, каб нашы вядучыя будаўнічыя арганізацыі ("Гроднапрамбуд", "Гомельпрамбуд" і іншыя) прынялі ўдзел у будаўніцтве ў іншых краінах. Для нас гэта важна, мы павінны ўмець зарабляць і прадаваць паслугі на экспарт. Таму калі кантрактныя ўмовы будуць задавальняць, мы будзем прымаць удзел", - адзначыў Уладзімір Сямашка.

"Думаю, нашы спецыялісты могуць паспяхова працаваць у іншых краінах", - лічыць віцэ-прэм'ер.

Беларуская АЭС будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). Яна будзе складацца з двух энергаблокаў магутнасцю да 1200 МВт кожны. Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020-м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі