Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Кст 2015

Сямашка: Беларусь павінна развівацца інавацыйна-інвестыцыйным шляхам

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь павінна развівацца інавацыйна-інвестыцыйным шляхам. Такое меркаванне выказаў сёння ў час сумеснага пасяджэння калегіі ДКНТ і Прэзідыума НАН Беларусі намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба развівацца інавацыйна-інвестыцыйным шляхам, будаваць інавацыйныя прадпрыемствы - у гэтым наша будучыня. Асабліва маладыя людзі павінны гэта разумець. Мы павінны пастаянна займацца інвестыцыямі і інавацыямі, каб развівацца далей. Беларусь - невялікая краіна, у нас няма вялікіх запасаў выкапняў, мы можам выжыць толькі за кошт свайго розуму", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Уладзімір Сямашка заклікаў усе міністэрствы і ведамствы больш актыўна ўключацца ў працэс распрацоўкі інавацыйных праектаў. "Сёння мы абмяркоўваем Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Беларусі да 2020 года, гэта прынцыповае пытанне, а абмяркоўваецца яно неяк "з-пад палкі". Так нельга, тым больш што ў нас у краіне створана эфектыўная сістэма падтрымкі інавацыйных і інвестыцыйных праектаў. І крыўдна бывае, што некаторыя міністэрствы і сферы гэтым не карыстаюцца", - адзначыў ён.

Сумеснае пасяджэнне калегіі ДКНТ і Прэзідыума НАН Беларусі адбылося сёння ў Мінску, у час яго быў абмеркаваны шэраг пытанняў, у прыватнасці выкананне ў 2015 годзе Праграмы ўдасканалення навуковай сферы на 2015-2016 гады, а таксама распрацоўка Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі