Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Ліп 2017

Шыдлоўскі: Беларусь працуе над поўным зняццем амерыканскіх санкцый

Шыдлоўскі: Беларусь працуе над поўным зняццем амерыканскіх санкцый

13 ліпеня, Мінск /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Беларусь працуе над поўным зняццем амерыканскіх санкцый. Аб гэтым заявіў сёння журналістам часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША Павел Шыдлоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адносіны паміж Беларуссю і ЗША развіваюцца. Гэты працэс мае даволі ўстойлівы характар. Нармалізацыя адбываецца на працягу апошніх некалькіх гадоў. Ідзе рух насустрач, але ёсць яшчэ пэўныя стэрэатыпы, яшчэ не поўнасцю зняты амерыканскія санкцыі. Яны прыпынены адносна прадпрыемстваў "Белнафтахіма". Мы працуем над тым, каб гэтыя санкцыі былі зняты поўнасцю", - адзначыў Павел Шыдлоўскі.

Паводле яго слоў, паляпшэнне атмасферы двухбаковых адносін Беларусі і ЗША дае магчымасць развіваць супрацоўніцтва па шэрагу напрамкаў, у тым ліку гандлёва-эканамічным і інвестыцыйным.

"Мы наладжваем дыялог з новай адміністрацыяй прэзідэнта ЗША. Адбыўся візіт намесніка міністра замежных спраў Беларусі, палітычныя кансультацыі з Дзярждэпартаментам. Пазітыўныя кантакты з Дзярждэпартаментам, іншымі структурамі ЗША прадаўжаюцца. ЗША падтрымліваюць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, і састаўной часткай гэтай падтрымкі з'яўляецца падтрымка эканамічнай незалежнасці. Адпаведна, эканамічныя кантакты паміж дзвюма краінамі развіваюцца", - дадаў Павел Шыдлоўскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі