Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Jan 2017

Шведаў: Беларусь з'яўляецца адной з апорных краін СНД у пашырэнні інтэграцыйных працэсаў

Шведаў: Беларусь з'яўляецца адной з апорных краін СНД у пашырэнні інтэграцыйных працэсаў

12 студзеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь - адна з апорных краін СНД у справе пашырэння інтэграцыйных працэсаў. Такое меркаванне журналістам 12 студзеня выказаў пастаянны прадстаўнік Расіі пры статутных і іншых органах СНД Андрэй Шведаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Шведаў падкрэсліў, што беларускі бок удзяляе вялікую ўвагу рабоце СНД. "Беларусь з'яўляецца адной з апорных краін Садружнасці ў справе пашырэння нашых інтэграцыйных працэсаў", - адзначыў пастаянны прадстаўнік.

Ён звярнуў увагу, што на пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці прысутнічае міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. "Расцэньваю гэта перш за ўсё як сведчанне вялікай увагі з боку беларускага кіраўніцтва да Садружнасці і да той работы, якую яна праводзіць", - сказаў Андрэй Шведаў. Ён дадаў, што савету важна пачуць меркаванне і ацэнкі кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства адносна работы СНД і задач, якія перад ёй стаяць.

Пасяджэнне пастаянных прадстаўнікоў СНД - першае ў гэтым годзе. Абмяркоўваюцца перспектывы дагаворна-прававой базы СНД у 2017 годзе, дзейнасць Савета па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі дзяржаў СНД па фарміраванні агульнай адукацыйнай прасторы Садружнасці. Акрамя таго, пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі павінны зацвердзіць план работы на бягучы год.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі