Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Sep 2015

Шувалаў: У краінах постсавецкай прасторы дастойней за ўсё людзі жывуць у Беларусі

29 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У краінах постсавецкай прасторы дастойней за ўсё людзі жывуць у Беларусі. Такое меркаванне выказаў першы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў сёння ў Маскве на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мабыць, дастойней за ўсё ў краінах, што ўтварыліся пасля распаду Савецкага Саюза, людзі жывуць у Беларусі, - сказаў Ігар Шувалаў. - У вас няма бедных, можа, няма і вельмі багатых, але людзі жывуць вельмі дастойна".

Першы віцэ-прэм'ер адзначыў, што Беларусь рыхтуецца да важнай унутрыпалітычнай падзеі - выбараў Прэзідэнта. Асабліва падкрэсліўшы, што расійскі бок не ўмешваецца ў выбарчы працэс, тым не менш, ён перадаў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку не толькі словы ўдзячнасці за ўзнагароду, але і пажадаў яму перамогі на выбарах.

"Для мяне вялікі гонар атрымаць узнагароду ад Прэзідэнта Беларусі, якога мы ў Расіі вельмі паважаем", - адзначыў Ігар Шувалаў.

Як паведамлялася, сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў уручыў у Маскве Ігару Шувалаву ордэн Дружбы народаў. У адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі, гэтай узнагароды першы віцэ-прэм'ер Расіі ўдастоены за значны асабісты ўклад у падрыхтоўку дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе, развіццё і пашырэнне інтэграцыйных працэсаў, умацаванне эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі