Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Jan 2016

Шуневіч заклікае агульнымі намаганнямі стварыць спрыяльныя ўмовы для інстытута сям'і

Шуневіч заклікае агульнымі намаганнямі стварыць спрыяльныя ўмовы для інстытута сям'і

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа ўсіх устаноў і арганізацый павінна быць накіравана на стварэнне спрыяльных умоў для існавання сям'і, заявіў 28 студзеня міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч на пасяджэнні калегіі МУС, прысвечанай вынікам работы органаў унутраных спраў за 2015 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзейнасць усіх без выключэння ўстаноў і арганізацый павінна быць накіравана на стварэнне спрыяльных умоў для існавання сям'і. Паколькі менавіта гэты сацыяльны суб'ект з'яўляецца галоўным у прафілактыцы злачыннасці сярод непаўналетніх", - сказаў міністр.

Ігар Шуневіч звярнуў увагу, што ў Беларусі захоўваецца тэндэнцыя павялічэння колькасці нарказлачынстваў, да якіх маюць дачыненне непаўналетнія. "Гэта будзе ўлічана ў бягучым годзе пры арганізацыі як аператыўнай, так і прафілактычнай работы з моладдзю. Нараўне з заканадаўчымі ініцыятывамі неабходна ўзмацніць карэкціруючае ўздзеянне на непаўналетніх, уцягнутых у п'янства, таксікаманію, наркаманію, хуліганскія і іншыя антыграмадскія праявы, а асабліва на ранняй стадыі", - сказаў кіраўнік міліцэйскага ведамства.

Міністр дадаў, што ў цэлым міліцыі ўдалося стабілізаваць сітуацыю, звязаную з сямейна-бытавымі злачынствамі. "Але рэзервы ў гэтай сферы далёка не вычарпаны. Сур'ёзная падтрымка аказваецца нам з боку органаў пракуратуры. Наша задача - правільна распарадзіцца гэтым патэнцыялам, уключаючы ў папераджальную дзейнасць як мага больш шырокае кола суб'ектаў і грамадзян", - адзначыў Ігар Шуневіч.

Праваахоўнікі прымянілі ў 2015 годзе ахоўнае прадпісанне да сямейных агрэсараў 1422 разы. Гэта мера дапамагае эфектыўна вырашаць праблему сямейнага насілля. У цэлым у мінулым годзе ўдалося дабіцца зніжэння колькасці бытавых злачынстваў з 528 (у 2014 годзе) да 477. Да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні ў быце грамадзян прыцягвалі больш чым у 51 тыс. выпадкаў.

Паводле слоў кіраўніка МУС, адной з самых сур'ёзных сацыяльных праблем застаецца алкагалізм. Гэта непасрэдна ўплывае на аператыўную абстаноўку. "У стане ап'янення ўчыняецца да 80 працэнтаў забойстваў і наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, што яшчэ раз сведчыць аб абгрунтаванасці нашых дзеянняў па абмежаванні гандлю алкаголем", - сказаў Ігар Шуневіч. Усяго ў 2015 годзе за распіццё алкагольных і слабаалкагольных напіткаў або піва ў грамадскіх месцах і на рабоце грамадзяне прыцягваліся больш за 349 тыс. разоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі