Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Сак 2017

Шуневіч: Органы ўнутраных спраў маюць усё неабходнае для абароны БелАЭС

Шуневіч: Органы ўнутраных спраў маюць усё неабходнае для абароны БелАЭС

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Органы ўнутраных спраў маюць усё неабходнае для таго, каб эфектыўна ажыццяўляць ахову і абарону Беларускай АЭС, заявіў сёння журналістам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у час урачыстага адкрыцця ваеннага гарадка вайсковай часці, створанай для аховы БелАЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы спецыялісты неаднаразова выязджалі для атрымання баявога вопыту ў сваіх калег у Расіі, Казахстане на такіх аб'ектах. Усе тэхналогіі абароны і аховы станцыі нам вядомы і асвоены. Станцыя пачне працаваць ужо будучы пад нашай аховай", - падкрэсліў Ігар Шуневіч.

Міністр адзначыў вельмі добрыя ўмовы для службы, створаныя ў будынках ваеннага гарадка. "Будаўніцтва праведзена хутка і якасна. Я шчыра парадаваўся за тых, хто будзе несці тут службу", - заявіў Ігар Шуневіч.

Вайсковая часць 7434 - гэта самастойнае воінскае падраздзяленне, якое прызначана для аховы і абароны не толькі самой станцыі, але і прылеглай тэрыторыі. У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця ваеннага гарадка гэтай воінскай часці таксама прынялі ўдзел камандуючы ўнутранымі войскамі Юрый Караеў, старшыня Астравецкага райвыканкама Ігар Шалудзін, генеральны дырэктар РУП "Беларуская АЭС" Міхаіл Філімонаў.

Напярэдадні Дня ўнутраных войскаў Ігар Шуневіч уручыў баявы сцяг асобнаму спецыяльнаму батальёну па ахове асабліва важных дзяржаўных аб'ектаў і спецыяльных грузаў. "Сёння ў вайсковай часці другі дзень нараджэння - у адпаведнасці з указам Прэзідэнта ёй уручаецца баявы сцяг. Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце аддана служыць Радзіме", - сказаў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс