Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Снж 2024

Што самае важнае для Лукашэнкі напярэдадні Новага года? Прэзідэнт расказаў аб асабістым

Што самае важнае для Лукашэнкі напярэдадні Новага года? Прэзідэнт расказаў аб асабістым

31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з калектывам Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы расказаў аб самым важным для яго напярэдадні Новага года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Медыкі павіншавалі кіраўніка дзяржавы з надыходзячым Новым годам і пашкадавалі, што многім з іх навагоднюю ноч давядзецца праводзіць на дзяжурстве, а значыць, не атрымаецца ўбачыць святочны зварот Прэзідэнта да беларускага народа.

"Я жадаю, каб вас ніякія хваробы не адцягвалі, каб вашы пацыенты ў гэты час пайшлі на выздараўленне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"А што датычыцца "ўбачыць, не ўбачыць". Я часта задумваюся над гэтым. Самае важнае для мяне - убачыць, сустрэцца хаця б на мінуту з людзьмі, з беларусамі, гасцямі, якія "вось хочам з Прэзідэнтам сустрэцца", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Для мяне было вельмі важна сёння з вамі сустрэцца і праз вас перадаць усім вашым калегам (віншаванні і цёплыя пажаданні. - Заўвага БЕЛТА)".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі