У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Кст 2016

Шэстакоў: Беларусь з'яўляецца прыхільніцай ідэі "інтэграцыі інтэграцый"

Шэстакоў: Беларусь з'яўляецца прыхільніцай ідэі

21 кастрычніка, Верона /Марта Астрэйка - БЕЛТА/. Беларусь з'яўляецца прыхільніцай ідэі "інтэграцыі інтэграцый", мэта якой - стварэнне ў будучым агульнай эканамічнай прасторы ад Лісабона да Уладзівастока. Гэта падкрэсліў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў на палях V Еўразійскага форуму ў Вероне.

Прадстаўнікі дзелавых, грамадскіх, навуковых і палітычных колаў з Беларусі, Расіі, Італіі, Індыі, Казахстана, Кыргызстана, Кітая, Рэспублікі Карэя і іншых краін 20-21 кастрычніка ў італьянскай Вероне абмяркоўваюць пытанні міжрэгіянальнай кааперацыі, развіцця інавацыйнай інфраструктуры, новыя мадэлі эканамічнага супрацоўніцтва ў кантэксце глабальнага крызісу, а таксама магчымыя напрамкі ўзаемадзеяння паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і еўрапейскім бізнесам.

Яўген Шэстакоў звярнуў асаблівую ўвагу, што і краінамі - членамі ЕАЭС, і Еўразійскай эканамічнай камісіяй вядзецца актыўная работа па міжнародным пазіцыянаванні саюза. "Заключаны мемарандумы аб узаемаразуменні з Чылі, Перу, Камбоджай, Сінгапурам. Не так даўно - 5 кастрычніка бягучага года - уступіла ў сілу пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з В'етнамам. А ў цэлым больш за сорак дзяржаў праявілі цікавасць да супрацоўніцтва з ЕАЭС у тым ці іншым фармаце", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў Яўгена Шэстакова, развіваецца дыялог па лініі ЕАЭС - ЕС. "Яшчэ ў 2015 годзе і ў рамках менавіта беларускага старшынства ў Еўракамісію была перададзена памятная запіска "Еўразійскі эканамічны саюз - Еўрапейскі саюз: контуры супрацоўніцтва". У ёй дзяржавы - члены ЕАЭС абазначылі напрамкі для магчымага супрацоўніцтва паміж дзвюма інтэграцыйнымі платформамі. Мы атрымалі адказ з Бруселя, у якім пацвярджаецца цікавасць да пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў глабальным аспекце. Работа па гэтым напрамку прадаўжаецца", - падкрэсліў намеснік міністра замежных спраў Беларусі.

Замежныя дзелавыя колы праяўляюць істотную цікавасць да Еўразійскага эканамічнага саюза. "Аб гэтым сведчаць вынікі праведзеных тэматычных мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў бізнес-супольнасці. У прыватнасці, у гэтым годзе праведзены канферэнцыі на тэму "Знешнеэканамічныя сувязі з краінамі ЕАЭС" і "Бізнес-дзень Еўразійскага эканамічнага саюза" ў Чэхіі і канферэнцыя "Уздоўж Шаўковых шляхоў" у Венецыі", - сказаў Яўген Шэстакоў.

Гаворачы пра Верону як пра пляцоўку для абмеркавання тэм інтэграцыі, намеснік міністра замежных спраў нагадаў, што першы Еўразійскі форум прайшоў у 2012 годзе. Асновай для такіх мерапрыемстваў паслужылі двухбаковыя расійска-італьянскія форумы, якія змястоўна пашырыліся за кошт тэматыкі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, а таксама еўразійскага інтэграцыйнага парадку дня.

"Спадзяюся, што традыцыя правядзення такіх сустрэч прадоўжыцца і ў далейшым, тым больш, што беларускі бок таксама зацікаўлены ў далейшым развіцці дыялогу як у шматбаковым, так і двухбаковым фарматах", - падкрэсліў Яўген Шэстакоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс