У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Май 2017

Шэстакоў: Беларусь надае вялікае значэнне выбудоўванню разнапланавых адносін з Эквадорам

Шэстакоў: Беларусь надае вялікае значэнне выбудоўванню разнапланавых адносін з Эквадорам

23 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь надае вялікае значэнне выбудоўванню разнапланавых адносін з Эквадорам. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў 23 мая на прыёме з нагоды нацыянальнага дня Эквадора - 195-й гадавіны Бітвы пры Пічынчы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў намесніка міністра, Беларусь падтрымлівае правядзенне эквадорскім урадам самастойнага, незалежнага знешне- і ўнутрыпалітычнага курсу, нацэленага на забеспячэнне ўстойлівага развіцця сацыяльна арыентаванай эканомікі і росту дабрабыту народа.

"Падабенства пазіцый Беларусі і Эквадора адносна ключавых тэм міжнароднага парадку дня, узаемадапаўняльнасць эканомік, сугучнасць падыходаў да вырашэння сацыяльна-эканамічных задач з'яўляецца гарантыяй таго, што нашы сумесныя намаганні будуць плённымі", - сказаў намеснік міністра. Ён адзначыў, што ў апошнія гады ўдалося выйсці на якасна новы ўзровень міждзяржаўнага ўзаемадзеяння, дасягнуць давернага характару палітычнага дыялогу, стварыць юрыдычную базу для паступальнага паглыблення адносін у розных сферах. Паспяховымі з'яўляюцца вынікі супрацоўніцтва дзяржаў у сферах сейсмаразведкі, распрацоўкі і здабычы нафты на тэрыторыі Эквадора з удзелам кампаніі "Беларуснафта", наладжванні прамых кантактаў паміж міністэрствамі, прадпрыемствамі, універсітэтамі, умацаванні ўзаемадзеяння ў вядучых міжнародных арганізацыях.

"Мы вітаем перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Эквадоры Леніна Марэна - члена руху "Альянс Краіна", актыўнага ўдзельніка праекта "Грамадзянская рэвалюцыя". Спадзяёмся, што дзейнасць Леніна Марэна на пасадзе кіраўніка эквадорскай дзяржавы прывядзе да далейшага ўмацавання дыялогу на вышэйшым і высокім узроўнях. Як вынік, узаемадзеянне нашых краін атрымае статус стратэгічнага партнёрства, новы важны імпульс будзе нададзены супрацоўніцтву ў эканамічнай, навукова-тэхнічнай і іншых сферах", - адзначыў намеснік міністра.

Беларускі бок прапануе не абмяжоўвацца простым гандлем гатовымі таварамі, а разгледзець магчымасць пераходу да прамысловай кааперацыі, стварэння буйных сумесных вытворчасцей, экспартная прадукцыя якіх можа быць арыентавана, напрыклад, на рынкі краін Паўднёваамерыканскага рэгіёна і адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі.

Яўген Шэстакоў упэўнены, што на міждзяржаўным узроўні могуць быць дасягнуты дамоўленасці аб рэалізацыі значных сумесных эканамічных праектаў у рамках нацыянальных праграм, якія ажыццяўляюцца ў Эквадоры. Беларускі бок гатовы аказваць поўнае садзейнічанне ўстанаўленню кантактаў прадстаўнікоў прыватнага сектара эквадорскай эканомікі з беларускімі суб'ектамі гаспадарання.

"У сувязі з гэтым вялікае значэнне мы надаём стварэнню Савета дзелавога супрацоўніцтва "Беларусь - Эквадор", у склад якога ўвайшлі б зацікаўленыя прадстаўнікі беларускіх і эквадорскіх прыватных кампаній, - сказаў Яўген Шэстакоў. - Савет можа быць аўтаномным або дзейнічаць у рамках існуючай міжурадавай камісіі".

Ёсць таксама перспектывы ўзаемадзеяння ў сферах навукі, інфармацыйных тэхналогій, культуры і адукацыі. Намеснік міністра звярнуў увагу на пазітыўную дынаміку росту колькасці эквадорскіх студэнтаў, якія праходзяць навучанне ў вышэйшых навучальных установах Беларусі. Важнай падзеяй у гэтым кантэксце з'яўляецца падпісанне 22 мая міжурадавага пагаднення аб узаемным прызнанні дыпломаў аб вышэйшай адукацыі.

Яўген Шэстакоў упэўнены, што сумеснымі намаганнямі кіраўніцтва дзвюх дзяржаў, знешнепалітычных ведамстваў, пасольстваў Эквадора і Беларусі, прадстаўнікоў навуковых і дзелавых колаў ужо ў бліжэйшы час удасца дабіцца важкіх рэзультатаў у двухбаковым супрацоўніцтве

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі