Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Apr 2016

Шчокін: Саюзная дзяржава можа стаць адным з сусветных цэнтраў інтэграцыі

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі мае ўсе магчымасці для ператварэння ў адзін з сусветных цэнтраў інтэграцыі, забеспячэння еўрапейскай і міжнароднай бяспекі. Аб гэтым гаворыцца ў размешчаным на сайце МУС артыкуле члена грамадскага савета пры МУС Беларусі кандыдата філасофскіх навук Мікалая Шчокіна, паведамляе БЕЛТА.

"Саюзная дзяржава, што ствараецца нашымі народамі, аб'ектыўна з'яўляецца ўзорам інтэграцыйных праектаў у сучасным свеце", - лічыць Мікалай Шчокін. Таксама Саюзная дзяржава ўяўляе сабой непадзельны цывілізацыйны арганізм, які мае гістарычнае, моўнае, духоўнае і культурнае адзінства. Але пры гэтым незалежнасць Беларусі застаецца непарушнай.

"Беларусь і Расія адны з першых дзяржаў на постсавецкай прасторы ўсвядомілі неабходнасць самага цеснага ўзаемадзеяння, стварэння новага інтэграцыйнага ўтварэння - Саюзнай дзяржавы. Гэтаму садзейнічалі гістарычнае і ментальнае адзінства беларусаў і рускіх, цесныя эканамічныя, навуковыя, культурныя, палітычныя і грамадскія сувязі, што склаліся на ўсім працягу гістарычнага развіцця нашых брацкіх народаў, асабліва ў часы СССР, агульная геапалітычная і геаэканамічная прастора, а таксама адзіная воля народаў", - адзначаецца ў артыкуле.

Эксперт звяртае ўвагу на тое, што паліўна-энергетычны комплекс Беларусі і Расіі інтэграваны на 95 працэнтаў, машынабудаўнічы - на 85 працэнтаў, сельскагаспадарчы - на 65 працэнтаў, будаўнічая індустрыя - на 80 працэнтаў. Больш як 90 працэнтаў усяго беларускага экспарту мясной і малочнай прадукцыі, металаапрацоўчых станкоў, дарожнай і будаўнічай тэхнікі ідзе ў Расію. Таксама па лініі Саюзнай дзяржавы рэалізуецца амаль 40 праграм, якія накіраваны на развіццё найбольш навукаёмістых тэхналогій супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі