Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Стд 2018

Шчокін: дзяржава прымае прадуманыя меры па развіцці грамадства праз эканамічную незалежнасць грамадзян

Шчокін: дзяржава прымае прадуманыя меры па развіцці грамадства праз эканамічную незалежнасць грамадзян

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава прымае прадуманыя меры па развіцці грамадства праз эканамічную незалежнасць грамадзян. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік Цэнтра палітычнай і эканамічнай сацыялогіі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Мікалай Шчокін, каменціруючы падпісаны сёння дэкрэт аб садзейнічанні занятасці насельніцтва.

"Дзяржава прымае прадуманыя меры па стабілізацыі і развіцці грамадзянскай супольнасці праз незалежнасць нашых грамадзян, перш за ўсё эканамічную. Менавіта на гэта, у першую чаргу, накіраваны прыняты дэкрэт, рэалізацыя якога дасць магчымасць мясцовым органам улады забяспечыць работай усіх жадаючых. Садзейнічаць занятасці ўсіх, хто ў гэтым зацікаўлены, - асноўная ідэя гэтага дакумента", - канстатаваў ён.

Паводле слоў Мікалая Шчокіна, у дэкрэце рэгламентавана адказнасць мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у аказанні садзейнічання насельніцтву ў пошуку работы. Гэтаму будуць садзейнічаць пастаянна дзеючыя на месцах камісіі, галоўнай задачай якіх стане індывідуальны падыход да кожнага. Далейшыя крокі па рэалізацыі дэкрэта стануць своеасаблівым барометрам эфектыўнасці работы мясцовых улад, дадаў кіраўнік цэнтра.

Акрамя таго, адзначыў ён, у грамадстве наспела патрэбнасць адыходу ад некаторай эканамічнай інфантыльнасці грамадзян, а дзяржава як зацікаўлены бок зробіць усё магчымае для станаўлення фінансава незалежнага грамадства, у якім павінен быць забяспечаны прынцып сацыяльнай справядлівасці.

Мікалай Шчокін нагадаў, што ў мінулым годзе быў прыняты сур'ёзны пакет дакументаў па лібералізацыі ўмоў вядзення бізнесу ў Беларусі. Адна з яго ключавых функцый - таксама садзейнічанне занятасці насельніцтва, але праз уключэнне ў арганізацыю ўласнай справы. У сувязі з гэтым асабліва трэба адзначыць указы аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб, рамеснай дзейнасці і развіцці аграэкатурызму. Яны пашырылі існуючыя раней пералікі відаў дзейнасці, прадастаўляючы магчымасці значна больш шырокай колькасці грамадзян рэалізаваць свой патэнцыял.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі