Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Крс 2016

Шчокін: Беларусь павінна максімальна выкарыстоўваць магчымасці інтэграцыйных аб'яднанняў

Шчокін: Беларусь павінна максімальна выкарыстоўваць магчымасці інтэграцыйных аб'яднанняў

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь павінна максімальна выкарыстоўваць магчымасці інтэграцыйных аб'яднанняў - Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС і СНД. Такое меркаванне выказаў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА член грамадскага савета пры МУС Беларусі кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін, каменціруючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

"Намаганні беларускага боку па мадэрнізацыі СНД для таго, каб зрабіць Садружнасць больш магутнай і максімальна адаптаванай да сучасных рэалій, думаю, будуць падтрыманы многімі партнёрамі, - падкрэсліў Мікалай Шчокін. - Вельмі важна, што ў Беларусі, якая праводзіць узважаную, адкрытую і міралюбівую знешнюю палітыку, няма канфліктаў з іншымі краінамі. Беларусь ініцыіруе мірныя праграмы і праекты, што падтрымліваюцца міжнароднай супольнасцю, і заўсёды гатова выступіць у якасці дыялогавай пляцоўкі. За гэта Беларусь сёння вельмі многія паважаюць і цэняць".

Мікалай Шчокін акцэнтаваў асаблівую ўвагу на задачах, пастаўленых у час Паслання Аляксандрам Лукашэнкам у сферы работы з кадрамі. "Кадравая палітыка не можа не карэкціравацца з улікам змяненняў эканамічных рэалій, - падкрэсліў эксперт. - Патрэбны людзі ініцыятыўныя і гатовыя да канкурэнцыі, з новымі навыкамі, сучаснымі ведамі, важна аператыўна рэагаваць на выклікі часу".

У Пасланні, паводле слоў Мікалая Шчокіна, быў дадзены дакладны і важны сігнал: кожны з нас павінен пастаянна самаўдасканальвацца і расці ў прафесійным і інтэлектуальным плане. "Гэта дасць магчымасць нашай краіне рухацца наперад і вырашаць сацыяльна-эканамічныя задачы без ажыятажу і якіх-небудзь узрушэнняў", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі