Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Крс 2017

Шамко: Некалькі тысяч валанцёраў задзейнічаюць пры правядзенні Еўрагульняў-2019

Шамко: Некалькі тысяч валанцёраў задзейнічаюць пры правядзенні Еўрагульняў-2019

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некалькі тысяч валанцёраў будуць задзейнічаны пры правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе. Аб гэтым паведаміў міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко сёння ў час адкрытага дыялогу на тэму "Валанцёр - душа спорту" ў НАК Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр адзначыў, што многае залежыць ад колькасці ўдзельнікаў Еўрагульняў. "Лічба можа дасягаць некалькіх тысяч чалавек. Гэта накладвае пэўную адказнасць на арганізатараў, таму што валанцёр павінен быць добра падрыхтаваны. Ён павінен ведаць замежную мову, добра арыентавацца ў горадзе, адказаць на нейкія бытавыя і спартыўныя пытанні", - расказаў Аляксандр Шамко.

Роля валанцёра пры правядзенні спартыўных мерапрыемстваў - адна з ключавых, таму што ад яго работы залежыць, як успрымаюць краіну-арганізатара. Паводле слоў міністра, у развіцці валанцёрства ў Беларусі зроблена нямала. З 2012 года колькасць міжнародных спартыўных спаборніцтваў павялічылася ў тры разы. Пяць гадоў таму пачыналі з 25 турніраў, у 2017-м, напрыклад, запланаваны, і ўжо некаторыя адбыліся, больш за 80 мерапрыемстваў. "Вопыт у Беларусі ў валанцёрстве ёсць нядрэнны, акрамя таго, вывучылі работу добраахвотных памочнікаў пры правядзенні Алімпійскіх гульняў, І Еўрапейскіх гульняў у Баку. Паколькі работа па ўдасканаленні валанцёра павінна быць пастаянная, таму і праводзім сёння адкрыты дыялог. Еўрагульні 2019 года - цудоўная магчымасць для моладзі паказаць сябе", - падкрэсліў кіраўнік ведамства.

Міністр таксама паведаміў, што будуць запрашацца валанцёры з-за мяжы. "Арганізатары маючых адбыцца Еўрагульняў не выключаюць такой магчымасці. Ёсць вялікі міжнародны пул валанцёраў, якія заўсёды гатовы дапамагчы правесці любы чэмпіянат або турнір, маюць вопыт валанцёрства на Алімпійскіх гульнях", - расказаў кіраўнік спартыўнага ведамства.

Адкрыты дыялог "Валанцёр - душа спорту" прымеркаваны да падрыхтоўкі беларускай валанцёрскай каманды для работы на ІІ Еўрапейскіх гульнях 2019 года ў Беларусі. У дыскусіі ўдзельнічаюць больш за сто чалавек - прадстаўнікі валанцёрскага руху БРСМ "Добрае Сэрца" з усіх рэгіёнаў краіны, у тым ліку валанцёры, якія прымалі ўдзел у чэмпіянатах свету і Еўропы, што праходзілі ў Беларусі ў 2014-2016 гадах, зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі