Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Ліп 2017

Шамко: Маладыя беларускія спартсмены павінны пацвярджаць свой клас на сусветных першынствах

Шамко: Маладыя беларускія спартсмены павінны пацвярджаць свой клас на сусветных першынствах

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладыя беларускія спартсмены павінны пацвярджаць свой клас на сусветных першынствах. Такое меркаванне сёння выказаў міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко ў час ушаноўвання беларускіх лёгкаатлетаў у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Медаль цяжка ўзяць, але яшчэ больш складана яго пацвердзіць на сусветных форумах. Маладыя беларускія спартсмены павінны даказваць, што заваяванне медалёў для іх - заканамернасць, а не выпадковасць", - адзначыў Аляксандр Шамко. Важным этапам станаўлення спартсменаў з'яўляецца пераход на дарослы ўзровень. На думку міністра, трэнерам не трэба фарсіраваць падзеі, а пастарацца без непатрэбнай спешкі, пазбягаючы траўм, дапамагчы маладому атлету адаптавацца і "выстраліць" у патрэбны момант.

На маладзёжным чэмпіянаце Еўропы (U-23) па лёгкай атлетыцы ў польскім Быдгашчы беларускія спартсмены заваявалі тры медалі, з кантынентальнага першынства (U-20) у італьянскім Грасета беларусы прывезлі сем узнагарод, на сусветным форуме (U-18) у кенійскім Найробі прадстаўнікам Беларусі ўдалося двойчы падняцца на п'едэстал гонару. У актыве нашых спартсменаў па выніках кантынентальных пяршынстваў тры залатыя ўзнагароды: у Быдгашчы Дзмітрый Набокаў стаў чэмпіёнам у скачках у вышыню, яшчэ адзін "вышыннік" Максім Недасекаў быў лепшым у Грасета, там жа чэмпіёнкай у трайным скачку стала Віялета Скварцова.

Галоўным стартам лёгкаатлетычнага сезона будзе чэмпіянат свету, які пройдзе 4-13 жніўня ў Лондане. На думку старшыні Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзіма Дзевятоўскага, многія лаўрэаты праведзеных маладзёжных турніраў у будучым абавязкова трапяць у склад нацыянальнай зборнай Беларусі на самыя прэстыжныя міжнародныя старты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі