Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Снж 2015

Шамко: Колькасць топавых міжнародных спаборніцтваў у Беларусі з кожным годам павялічваецца

Шамко: Колькасць топавых міжнародных спаборніцтваў у Беларусі з кожным годам павялічваецца

17 снежня, Мінск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. З развіццём спартыўнай інфраструктуры Беларусі краіна з кожным годам прымае ўсё больш топавых міжнародных спаборніцтваў. Аб гэтым паведаміў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко. Сёння ён праводзіць асабісты прыём грамадзян у Віцебскім аблвыканкаме.

У краіне ёсць шэраг спартыўных збудаванняў і комплексаў у стадыі завяршэння будаўніцтва, на якія перш за ўсё будуць накіраваны рэсурсы ў 2016 годзе: мінскі стадыён "Дынама", Лядовы палац у Шклове, лыжаролерная траса ў Гарадку і іншыя. І гэта, на думку міністра, апраўдана, паколькі з'яўленне такіх аб'ектаў дае магчымасць праводзіць у Беларусі буйныя спаборніцтвы амаль у рэжыме нон-стоп.

"У нас вельмі шмат міжнародных спартыўных мерапрыемстваў запланавана на 2016-ы і наступны гады. У бягучым годзе праведзена амаль 40 - ад клубных сустрэч да чэмпіянатаў свету і Еўропы. Літаральна заўтра стартуе чэмпіянат свету па шахматах. Наступны год пачынаем з міжнароднага каляднага турніру. Канькабежны еўрапейскі чэмпіянат, этап Кубка свету па лыжных гонках і гэтак далей. Усяго ў наступным годзе запланавана больш як 80 міжнародных мерапрыемстваў топавага ўзроўню. А штуршком для гэтых тэндэнцый паслужыў чэмпіянат свету па хакеі, які адбыўся ў 2014 годзе ў Беларусі. Сёння праходзяць перагаворы кіраўніка Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі ў Швейцарыі па пытанні правядзення чэмпіянату ў нашай краіне", - дадаў Аляксандр Шамко.

Ён падкрэсліў, што ў такой актыўнасці спартыўнага жыцця ёсць яшчэ адна важная задача. "Правядзенне чэмпіянатаў, міжнародных стартаў - гэта не толькі іміджавая пазіцыя для дзяржавы, развіццё турызму, але і сацыяльны фактар. Гэта папулярызацыя спорту сярод насельніцтва. Асноўная наша задача - уключыць юнае пакаленне ў спартыўнае асяроддзе. Няхай не кожны стане чэмпіёнам, але затое будзе развіты фізічна", - выказаў упэўненасць міністр. І дадаў, што будаўніцтва новых аб'ектаў не ўплывае на загружанасць дзеючых. Наадварот - яна павялічваецца, што дасягаецца рознымі спосабамі, у тым ліку за кошт правільнага маркетынгу і папулярызацыі здаровага ладу жыцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі