Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Крс 2025

Сергяенка: сістэма забеспячэння нацбяспекі ўдасканальваецца з улікам абстаноўкі ў краіне i свеце

Сергяенка: сістэма забеспячэння нацбяспекі ўдасканальваецца з улікам абстаноўкі ў краіне i свеце

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэалізуемыя ў Беларусі ініцыятывы адлюстроўваюць імкненне ўмацаваць бяспеку ў розных сферах жыцця грамадства і краіны ў цэлым, адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Забеспячэнне нацыянальнай, рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі: актуальныя праблемы і рашэнні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

 "Глыбокі крызіс сістэмы міжнароднай бяспекі садзейнічае актывізацыі тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацый, пашырэнню іх уплыву на новых тэрыторыях. Свет імкліва мяняецца, фарміруюцца новыя выклікі і пагрозы. Мы вымушаны не толькі рэагаваць, але і дзейнічаць на апярэджванне", - сказаў Ігар Сергяенка.

"І як сказаў кіраўнік дзяржавы на цырымоніі прынясення клятвы ваеннаслужачымі 25 сакавіка 2025 года, галоўнымі прыярытэтамі нашай дзейнасці былі і застаюцца, а таксама застануцца нацыянальныя інтарэсы, бяспека краіны і людзей", - падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Паводле яго слоў, у Беларусі створана ўстойлівая, эфектыўная сістэма забеспячэння нацыянальнай бяспекі. І яна пастаянна ўдасканальваецца, аптымізуецца з улікам бягучай абстаноўкі як унутры краіны, так і на знешнім контуры.

Сведчаннем таго служыць прыняцце ў мінулым годзе абноўленых дакументаў стратэгічнага планавання - Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны, якімі, як адзначыў Прэзідэнт краіны, "закладзены прававы фундамент бяспекі Беларусі".

У гэтым жа рэчышчы вытрыманы заканадаўчыя ініцыятывы сілавых структур, якія нацэлены на процідзеянне як існуючым, так і прагназуемым пагрозам, прадоўжыў Ігар Сергяенка. У першую чаргу, гэта змяненне законаў па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу, забеспячэння нацыянальнай бяспекі, барацьбы з тэрарызмам, кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці і інш.

"Фактычна ўсе яны адлюстроўваюць імкненне ўмацаваць бяспеку ў розных сферах жыцця нашага грамадства і краіны ў цэлым", - падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Пашырэнне міралюбнага стваральнага парадку дня, паводле яго слоў, таксама першарадная задача міжпарламенцкай дыпламатыі. "На ўсіх узроўнях міжнароднага дыялогу мы імкнёмся падтрымліваць аб'яднальныя ініцыятывы, накіраваныя на ўмацаванне даверу паміж нашымі краінамі, - сказаў ён. - Аднак жыццё не стаіць на месцы, і ва ўмовах пастаяннага прагрэсу фарміруюцца новыя пагрозы як для асобна ўзятай краіны, так і для цэлых рэгіёнаў. Адэкватна на іх рэагаваць можна толькі на аснове скаардынаваных комплексных мер, рэалізуемых як на нацыянальным, так і міждзяржаўным узроўні".

У гэтых умовах важнае значэнне набывает эфектыўнае выкарыстанне набытага патэнцыялу міжнародных рэгіянальных арганізацый - Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і далейшае развіццё партнёрскіх адносін.

Звяртаючыся да канферэнцыі, старшыня Палаты прадстаўнікоў заўважыў, што мерапрыемства, якое па праву стала візітнай карткай Акадэміі нацыянальнай бяспекі, прымеркавана да 85-годдзя стварэння гэтай навучальнай установы.

Ігар Сергяенка звярнуў увагу, што за мінулыя гады падрыхтавана цэлая плеяда кіраўнікоў у сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі не толькі для Беларусі, але і для дзяржаў - удзельніц СНД. У акадэміі сфарміраваны свае традыцыі, на якіх выхоўваюцца сапраўдныя прафесіяналы, адданыя сваёй справе. Кваліфікаваныя кадры, паводле яго слоў, - гэта фундамент забеспячэння нацыянальнай бяспекі любой дзяржавы.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў выказаў упэўненасць, што насычаны парадак дня канферэнцыі дазволіць правесці змястоўныя дыскусіі, абмеркаваць шырокі спектр пытанняў, падзяліцца вопытам, падыходамі ў розных сферах забеспячэння бяспекі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі