Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Снж 2015

Сербія бачыць вялікі патэнцыял у турыстычным супрацоўніцтве з Беларуссю

Сербія бачыць вялікі патэнцыял у турыстычным супрацоўніцтве з Беларуссю

3 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Сербія бачыць вялікі патэнцыял у турыстычным супрацоўніцтве з Беларуссю. Гэта адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Сербія ў Беларусі Велька Кавачавіч на прэзентацыі турыстычнага патэнцыялу Сербіі, што адбылася ў пасольстве гэтай краіны ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат выказаў меркаванне, што паміж Беларуссю і Сербіяй развіваюцца традыцыйна дружалюбныя і брацкія адносіны. Асаблівую важнасць двухбаковыя сувязі набываюць у кантэксце сустрэч лідараў дзвюх дзяржаў. "Візіт Прэзідэнта Сербіі ў Мінск пацвердзіў, што наша краіна зацікаўлена ў далейшым развіцці ўзаемавыгадных кантактаў з Беларуссю, - запэўніў пасол. - Перагаворы паказалі, што няма галін, дзе нашы дзяржавы не маглі б супрацоўнічаць. Гэта значыць нашы дзяржавы настроены на ўзаемадзеянне практычна па ўсіх вектарах".

Кіраўнік сербскай дыпламатычнай місіі таксама выказаў меркаванне, што ёсць усе падставы для нарошчвання беларуска-сербскага тавараабароту да $500 млн, гэта значыць павялічыць цяперашні паказчык у два разы.

Пасол Сербіі асобна закрануў тэму супрацоўніцтва паміж краінамі ў сферы турызму. На яго думку, тут двухбаковае супрацоўніцтва пакуль недастаткова развіта, аднак цяпер для яго нарошчвання робяцца захады, у ліку якіх і цяперашняя прэзентацыя турыстычных магчымасцей у Мінску.

Велька Кавачавіч таксама расказаў, што ёсць планы па развіцці беларуска-сербскага культурнага супрацоўніцтва. Напрыклад, плануецца праводзіць Дні Бялграда ў Мінску і Дні Мінска ў Бялградзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі