Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Сак 2016

Самасейка: Канферэнцыя "Смяротная кара: пераадоленне рознагалоссяў" у Мінску паслужыць далейшаму паляпшэнню адносін з ЕС

Самасейка: Канферэнцыя

10 сакавіка, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Міжнародная канферэнцыя "Смяротная кара: пераадоленне рознагалоссяў", якая праходзіць сёння ў Мінску, будзе садзейнічаць далейшаму супрацоўніцтву Беларусі і Еўрасаюза. Аб гэтым заявіў сёння журналістам дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыня рабочай групы беларускага парламента па вывучэнні смяротнай кары як інструмента пакарання Мікалай Самасейка перад пачаткам канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы еўрапейскія партнёры, у рэшце рэшт, зразумелі, што мова ўльтыматумаў і санкцый вядзе ў тупік. Будучае адносін Беларусі і Еўрасаюза - за канструктыўным дыялогам", - сказаў дэпутат.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Мікалай Самасейка таксама адзначыў, што смяротная кара - гэта адно з пытанняў, з якім звязана магчымае аднаўленне статусу спецзапрошанага для Беларусі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Пры гэтым парламентарый лічыць, што бакам неабходна абмяркоўваць і іншыя пытанні, у тым ліку барацьбу з наркатрафікам і гандлем людзьмі.

Сённяшняя канферэнцыя ў Мінску арганізавана Міністэрствам замежных спраў Беларусі і ААН. У ёй прымаюць удзел прадстаўнікі самых розных краін, у тым ліку Вялікабрытаніі, ЗША, Італіі, Іспаніі, Казахстана, Швейцарыі і г.д.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі