Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Лют 2016

Самарасінха: Стварэнне Дома ААН у Мінску ўмацуе супрацоўніцтва з Беларуссю

Самарасінха: Стварэнне Дома ААН у Мінску ўмацуе супрацоўніцтва з Беларуссю

19 лютага, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Стварэнне Дома ААН у Мінску будзе садзейнічаць умацаванню супрацоўніцтва з Беларуссю, паляпшэнню ўзаемадзеяння паміж агенцтвамі ААН. Такое меркаванне выказаў журналістам пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Стварэнне Дома ААН у Мінску стала б не толькі сімвалічнай падзеяй, але і сапраўды змяніла б і палепшыла якасць нашай сумеснай работы", - упэўнены пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі.

Пытанне адкрыцця Дома ААН у беларускай сталіцы стаіць на парадку дня ўжо шмат гадоў, абмяркоўвалася ў Адміністрацыі Прэзідэнта, беларускім урадзе, МЗС. "Я звярнуўся з пісьмом да кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, у якім папрасіў аб садзейнічанні ў вырашэнні гэтага значнага пытання", - сказаў Санака Самарасінха.

Паводле яго слоў, Беларусь з'яўляецца актыўным членам ААН, яна адной з першых адкрыла прадстаўніцтва ААН. Аднак на сённяшні дзень Беларусь застаецца адзінай краінай у рэгіёне Усходняй Еўропы і СНД, дзе няма Дома ААН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі