Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Кст 2017

Самарасінха: Перазапуск "Хельсінкі" можа стаць значнай прэвентыўнай мерай

Самарасінха: Перазапуск

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перазапуск Хельсінкскага працэсу можа стаць значнай прэвентыўнай мерай. Такое меркаванне 1 кастрычніка ў праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" выказаў пастаянны каардынатар ААН/ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха, паведамляе БЕЛТА.

Санака Самарасінха лічыць, што "перазапуск Хельсінкі можа стаць вельмі значнай прэвентыўнай мерай". "Калі асноўныя сусветныя ігракі - ЕС, ЗША, Кітай, Расія, вялікія аб'яднанні краін, напрыклад, БРІКС - прымуць удзел у такім дыялогу, то гэта можа быць вельмі важным крокам. Але дзейнічаць трэба па ўсіх напрамках, у тым ліку праз ААН", - дадаў ён.

"Мір і стабільнасць - найвышэйшая каштоўнасць для ўлад Беларусі і ў цэлым для беларускага народа. Таму я поўнасцю падтрымліваю ідэю запрашэння розных бакоў разам у Мінск", - сказаў Санака Самарасінха.

"Беларусь сама вельмі моцна пацярпела ад розных войнаў. І калі сёння яна гаворыць пра мір, то робіць гэта з поўнай сур'ёзнасцю і вельмі шчыра, зыходзячы са свайго асабістага трагічнага вопыту", - сказаў прадстаўнік ААН/ПРААН, адзначыўшы, што Беларусь дэманструе моцнае імкненне да таго, каб звесці разам бакі ўкраінскага канфлікту.

Як паведамлялася, з прапановай пачаць у АБСЕ дыскусію аб неабходнасці арганізацыі новага Хельсінкскага працэсу выступіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 ліпеня на пленарным пасяджэнні, прысвечаным урачыстаму адкрыццю 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ ў Мінску. Новы Хельсінкскі працэс садзейнічаў бы заключэнню вядучымі сусветнымі дзяржавамі нейкага глабальнага дакумента, паставіў бы кропку ў даўно завершанай халоднай вайне, выключыўшы магчымасць яе аднаўлення і перарастання ў больш трагічную форму, абазначыў бы стратэгічнае бачанне новых канструктыўных адносін у рэгіёне АБСЕ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі