У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Кст 2016

Самарасінха: Беларусь шмат зрабіла для дасягнення Мэт устойлівага развіцця

Самарасінха: Беларусь шмат зрабіла для дасягнення Мэт устойлівага развіцця

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь ужо шмат зрабіла для дасягнення Мэт устойлівага развіцця (МУР). Такое меркаванне выказаў журналістам пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Санака Самарасінха, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Санака Самарасінха падкрэсліў, што ў краіне рэалізуецца Рамачная праграма ААН па аказанні дапамогі Беларусі ў Мэтах развіцця на 2016-2020 гады. Гэта праграма мае чатыры асноўныя напрамкі - экалогія, эканоміка, эфектыўнае кіраванне і адукацыя. "У Беларусі рэалізуецца шмат значных праектаў і ініцыятыў ААН. Адзін з праектаў сфакусіраваны на аказанні паслуг насельніцтву, нацэлены на паляпшэнне якасці сацпаслуг. Другі вялікі праект уключае комплекс мерапрыемстваў па ўмацаванні здароўя насельніцтва. ПРААН таксама акажа садзейнічанне Беларусі ў выкананні Канвенцыі па правах інвалідаў", - сказаў Санака Самарасінха.

Ён падкрэсліў, што новая кампанія "Інклюзіўная Беларусь" будзе пазітыўна ўспрынята ў грамадстве ў цэлым і кожным канкрэтным чалавекам паасобку. "У любога чалавека ёсць мара, кожнаму ёсць што прапанаваць іншым, кожны дастойны павагі. Ад развіцця інклюзіўнага грамадства выйграюць усе", - упэўнены Санака Самарасінха.

Як паведамлялася, 24 кастрычніка ў Лошыцкім парку ў Мінску адбылася цырымонія пасадкі дрэва ў гонар 71-й гадавіны Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і старту кампаніі "Інклюзіўная Беларусь". Мерапрыемствы прайшлі з удзелам прадстаўнікоў агенцтваў ААН, міністэрстваў замежных спраў, аховы здароўя, адукацыі, унутраных спраў, Мінгарвыканкама, дыпламатычнага корпуса і грамадскасці

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс