У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Сак 2016

Самарасінха: Беларусь разумее важнасць правоў чалавека

Самарасінха: Беларусь разумее важнасць правоў чалавека

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разумее важнасць правоў чалавека, заявіў сёння пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Санака Самарасінха на канферэнцыі "Смяротная кара: пераадоленне рознагалоссяў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь разумее, што пытанне правоў чалавека - усіх правоў чалавека, а не толькі тэма смяротнай кары - гэта тое, у чым дзяржава павінна быць лідарам", - сказаў Санака Самарасінха.

Размаўляючы сёння з журналістамі, прадстаўнік ААН заявіў: "Гэты дыялог (канферэнцыя па смяротнай кары ў Мінску. - Заўвага БЕЛТА) будзе для Беларусі не прадпісаннем, націскам або дыктатам, а сапраўды сумленным абмеркаваннем".

Самарасінха: Беларусь разумее важнасць правоў чалавекаАсноўная ідэя канферэнцыі - звярнуць увагу на пытанне смяротнай кары на аснове тых міжнародных абавязацельстваў і доказаў, якія існуюць. Санака Самарасінха пры гэтым падкрэсліў, што пытанне адмены смяротнай кары вельмі значнае.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску