Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Стд 2015

Самарасінха: Агенцтвы сістэмы ААН у Беларусі прадоўжаць падтрымку па новых праектах

Самарасінха: Агенцтвы сістэмы ААН у Беларусі прадоўжаць падтрымку па новых праектах

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агенцтвы сістэмы ААН у Беларусі прадоўжаць аказанне падтрымкі ў розных сферах у рамках новых праектаў і ініцыятыў. Аб гэтым заявіў журналістам каардынатар ААН у Беларусі Санака Самарасінха па выніках міжнароднай канферэнцыі "Умацаванне тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і ААН у сферы развіцця: падвядзенне вынікаў, новыя перспектывы і магчымасці", якая прайшла 29 студзеня ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Санака Самарасінха лічыць высокім дасягнуты ўзровень супрацоўніцтва. Ён падкрэсліў, што агенцтвы сістэмы ААН працуюць у Беларусі "не проста як госці, а як сябры і партнёры". Прычым размова ідзе не толькі аб выдзяленні фінансавых сродкаў, але і аб аказанні дапамогі канкрэтным людзям, якія прадстаўляюць слабаабароненыя групы насельніцтва.

Начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Юрый Амбразевіч адзначыў, што на канферэнцыі абмяркоўваліся перспектывы супрацоўніцтва ААН, урада, грамадзянскай супольнасці, прыватнага бізнесу на бліжэйшыя гады, былі вызначаны прыярытэтныя напрамкі ўзаемадзеяння. Ён выказаў надзею, што па "выніках дыскусіі з'явяцца ідэі, якія ў далейшым рэалізуюцца ў нашай краіне і ўнясуць сур'ёзны ўклад у яе развіццё". Паводле слоў прадстаўніка знешнепалітычнага ведамства, структуры ААН - надзейныя партнёры, якія рацыянальна і эфектыўна дапаўняюць нацыянальныя намаганні ў сферы развіцця.

"У Беларусі сфарміравана моцная дзяржава. І менавіта моцная дзяржава з'яўляецца рухаючай сілай нацыянальнага развіцця, - сказаў Юрый Амбразевіч. - Паспяховае развіццё нашай краіны - уклад у міжнародную і рэгіянальную бяспеку". Ён лічыць, што беларускі вопыт можа быць запатрабаваны краінамі з падобнымі праблемамі, і запэўніў, што Беларусь гатова дзяліцца набытым вопытам.

Як паведамлялася ўжо, урад, ААН, іншыя зацікаўленыя бакі, уключаючы грамадзянскую супольнасць, прыватны сектар і навуковую супольнасць ушчыльную займаюцца падрыхтоўкай наступнай Рамачнай праграмы ААН па аказанні дапамогі ў мэтах развіцця на 2016-2020 гады. Падпісанне першай рамачнай праграмы (на 2011-2015 гады) унесла значны ўклад у каардынацыю, аптымізацыю і гарманізацыю донарскіх рэсурсаў на рэалізацыю праектаў агенцтваў ААН у рэспубліцы. Агульная сума рэсурсаў, мабілізаваных у выглядзе грантаў на падтрымку рэалізацыі першай рамачнай праграмы, склала $490 млн. Новая рамачная праграма сканцэнтруе ўвагу на чатырох найбольш важных для краіны галінах: устойлівае эканамічнае развіццё; інклюзіўнае, адказнае і падсправаздачнае кіраванне; абарона і рацыянальнае выкарыстанне навакольнага асяроддзя, заснаванае на прынцыпах "зялёнай" эканомікі; устойлівае развіццё чалавечага капіталу з упорам на здароўе, адукацыю, сацыяльную ўключанасць і сацыяльную абарону.

Канферэнцыя арганізавана Міністэрствам замежных спраў і Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый у Беларусі. У ёй прынялі ўдзел больш як 250 чалавек, прадстаўнікі 22 міжнародных арганізацый і 10 краін-донараў, а таксама прадстаўнікі ўрада і дзяржаўных устаноў, недзяржаўных арганізацый, прыватнага сектара, навуковай супольнасці і рэлігійных арганізацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі