Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Dec 2015

Салаўёў: Будуемая БелАЭС з'яўляецца экалагічна бяспечнай

Салаўёў: Будуемая БелАЭС з'яўляецца экалагічна бяспечнай

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будуемая ў Беларусі атамная электрастанцыя з'яўляецца экалагічна бяспечнай. Аб гэтым паведаміў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА старшыня савета Беларускага грамадскага аб'яднання "Экалагічная ініцыятыва" Юрый Салаўёў.

"Па стане на сённяшні дзень магу сказаць: праводзімы эколагамі маніторынг паказвае, што будуемая Беларуская АЭС з'яўляецца экалагічна бяспечнай", - адзначыў эксперт.

Юрый Салаўёў нагадаў, што з 2012 года ў Беларусі працуе грамадскі цэнтр па пытаннях забеспячэння экалагічнай бяспекі пры будаўніцтве і эксплуатацыі АЭС. Яго асноўная задача - прадастаўленне грамадскасці Беларусі і замежжа інфармацыі аб развіцці ядзернай энергетыкі і забеспячэнні бяспекі пры будаўніцтве БелАЭС.

Цэнтр ужо трэці год ажыццяўляе грамадскі маніторынг працэсу будаўніцтва атамнай электрастанцыі: актывісты экалагічных недзяржаўных арганізацый знаёмяцца з ходам будаўніцтва, праводзяць замеры радыяцыйнага фону на пляцоўцы будаўніцтва АЭС і вакол яе, вывучаюць уздзеянне будуемага аб'екта на навакольнае асяроддзе. Вынікі маніторынгу публікуюцца ў адкрытым доступе, на сайце БелАЭС, у СМІ, а таксама даносяцца да грамадскасці ў ходзе правядзення ўласных інфармацыйных мерапрыемстваў цэнтра.

Паводле слоў Юрыя Салаўёва, грамадскі маніторынг будзе прадаўжацца і пасля ўводу Беларускай АЭС у эксплуатацыю. "Мы будзем параўноўваць даныя радыяцыйнай абстаноўкі, якая існуе цяпер у раёне размяшчэння АЭС, і даныя, што будуць атрыманы намі пасля яе запуску. У выпадку выяўлення якіх-небудзь адхіленняў ад нормы адпаведная інфармацыя будзе неадкладна даводзіцца намі да кампетэнтных органаў і шырокіх слаёў грамадскасці" , - падкрэсліў эколаг.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі