Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Лют 2018

Сайдзік: мінскі працэс працуе

Сайдзік: мінскі працэс працуе

13 лютага, Кіеў /БЕЛТА - ТАСС/. Мінскі працэс застаецца працуючым механізмам, дзякуючы якому вырашаецца вялікая колькасць пытанняў мірнага ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны. Такое меркаванне ў сувязі з трохгоддзем мінскіх пагадненняў выказаў спецпрадстаўнік кіраўніка АБСЕ Марцін Сайдзік.

"Выступаючы ў якасці спецыяльнага прадстаўніка дзеючага старшыні АБСЕ, я глыбока пераканаўся, што альтэрнатывы мінскім пагадненням для мірнага ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны проста няма. І я ніякім чынам не магу пагадзіцца са сцвярджэннем, што мінскія пагадненні не выконваюцца і мінскі працэс не працуе", - заявіў ён.

Паводле слоў Марціна Сайдзіка, у час перагавораў трохбаковай кантактнай групы ў Мінску ўдалося прыйсці да вырашэння розных пытанняў, прадугледжаных у мінскіх пагадненнях. "Выконваючы мінскія пагадненні ад 19 верасня 2014 года і 12 лютага 2015 года, трохбаковая кантактная група прыняла некалькі рашэнняў, якія ўстанаўліваюць рэжым спынення агню. Таксама яна адобрыла дадатак да мінскіх пагадненняў па адвядзенні цяжкага ўзбраення (29 верасня 2015 года), рашэнне па проціміннай дзейнасці і рашэнне аб поўнай забароне на вучэнні з прымяненнем усіх відаў баявых узбраенняў паблізу ад лініі сутыкнення (2 сакавіка 2016 года), а таксама рамачнае рашэнне аб развядзенні сіл і сродкаў (20 верасня 2016 года), падрыхтаваныя рабочай групай па бяспецы, якую ўзначальвае кіраўнік Спецыяльнай маніторынгавай місіі (СММ) АБСЕ пасол Эртугрул Апакан", - пералічыў Марцін Сайдзік.

У выніку ўсяго гэтага, адзначыў ён, да сённяшняга дня ўдалося значна зменшыць колькасць грамадзянскіх ахвяр у зоне канфлікту. Дзякуючы рабоце групы таксама ўрэгуляваны патокі грамадзянскага насельніцтва праз лінію сутыкнення, сярэдняя колькасць перасячэнняў якой апошнім часам узрасла да 27 тыс. у дзень.

"Сярод палітычных пытанняў мы вельмі падрабязна абмяркоўвалі мадальнасці правядзення мясцовых выбараў у АРДВ (Асобныя раёны Данецкай вобласці) і АРЛВ (Асобныя раёны Луганскай вобласці), а таксама пытанні амністыі. Значныя крокі былі зробленыя ў гуманітарнай сферы. У канцы мінулага года мы, напрыклад, падрыхтавалі вялікі абмен утрымліваемымі. Праўда, пакуль яшчэ не па формуле "ўсіх на ўсіх", як прадугледжана мінскімі пагадненнямі, але мы далей актыўна працуем у гэтым напрамку", - сказаў спецпрадстаўнік кіраўніка АБСЕ.

Марцін Сайдзік таксама адзначыў, што сёння паспяхова вырашаюцца пытанні забеспячэння неабходных умоў жыцця для грамадзянскага насельніцтва ў зоне канфлікту, напрыклад, такіх як вода-, электра- і цеплазабеспячэнне.

"Хачу запэўніць - мінскі працэс працуе, - падкрэсліў спецпрадстаўнік кіраўніка АБСЕ. - Але, на жаль, з-за недастатковай палітычнай волі бакоў усё яшчэ ўзнікаюць інцыдэнты, і не адбываецца або недастаткова адбываецца ўвасабленне ў жыццё рашэнняў, прынятых у рамках мінскага працэсу. Таксама, на вялікі жаль, супрацоўнікі СММ АБСЕ ўсё яшчэ сутыкаюцца з перашкодамі, якія ўскладняюць іх доступ для эфектыўнага маніторынгу і верыфікацыі рэжыму спынення агню і адвядзення цяжкага ўзбраення ў зоне канфлікту, і перш за ўсё на тэрыторыі асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей. Мне таксама вельмі шкада, што нам да гэтага часу ўсё яшчэ не ўдалося ажыццявіць раней узгодненае развядзенне сіл і сродкаў у раёне населенага пункта Станіца Луганская".

Спецпрадстаўнік кіраўніка АБСЕ таксама адзначыў, што мінскія перагаворы - не адзіны фармат, які працуе над пошукам варыянтаў урэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны. Гэтым таксама актыўна займаецца "нармандская чацвёрка", вядуцца расійска-амерыканскія кансультацыі на ўзроўні спецыяльнага прадстаўніка ЗША Курта Волкера і памочніка прэзідэнта Расіі Уладзіслава Суркова.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі