Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Крс 2017

Рыжанкоў: Валанцёры ўносяць неацэнны ўклад у фарміраванне пазітыўнага іміджу краіны

Рыжанкоў: Валанцёры ўносяць неацэнны ўклад у фарміраванне пазітыўнага іміджу краіны

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валанцёры ўносяць неацэнны ўклад у фарміраванне пазітыўнага іміджу краіны. Такое меркаванне журналістам выказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, першы віцэ-прэзідэнт НАК Максім Рыжанкоў перад адкрытым дыялогам, прымеркаваным да падрыхтоўкі беларускай валанцёрскай каманды для работы на II Еўрапейскіх гульнях 2019 года ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нездарма сённяшняе мерапрыемства пройдзе пад лозунгам "Валанцёр - душа спорту". Калі мы гаворым пра спорт, то ад валанцёра многае залежыць. Чалавек, які прыязджае на спаборніцтвы, - спартсмен, трэнер або госць - сканцэнтраваны на самім спаборніцтве. У многім менавіта ад усмешак валанцёраў, добразычлівасці, гатоўнасці дапамагчы, вырашыць нейкія пытанні складваецца ўражанне аб нашай краіне", - сказаў Максім Рыжанкоў.

Паводле яго слоў, на валанцёры ляжыць вялікая адказнасць, у тым ліку ён павінен растлумачыць, куды звярнуцца пры страце дакументаў, падказаць, дзе знаходзяцца спартыўныя аб'екты, транспарт, на якім можна туды дабрацца, азнаёміць з графікам спаборніцтваў. Калі ў аэрапорце гасцей будуць сустракаць добразычлівыя валанцёры, што размаўляюць на мове грамадзян, якія прыедуць, - гэта вельмі важна для іміджу Беларусі як маладой дзяржавы, адзначыў ён.

У дыскусіі прымаюць удзел больш за сто прадстаўнікоў валанцёрскага руху БРСМ "Добрае Сэрца" з усіх рэгіёнаў краіны, у тым ліку валанцёры, якія прымалі ўдзел у чэмпіянатах свету і Еўропы, што праходзілі ў Беларусі ў 2014-2016 гадах, зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы. У час адкрытага дыялогу плануецца абмеркаваць, якія якасці павінны мець валанцёры - людзі, прызначаныя ствараць атмасферу і настрой гульняў, быць своеасаблівым сувязным звяном паміж арганізацыйным камітэтам, спартсменамі, гледачамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі