У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Лют 2017

Рыжанкоў: Увядзенне бязвізавага рэжыму дае магчымасць іншаземцам убачыць сапраўдную Беларусь

Рыжанкоў: Увядзенне бязвізавага рэжыму дае магчымасць іншаземцам убачыць сапраўдную Беларусь

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Увядзенне бязвізавага рэжыму дае магчымасць іншаземцам убачыць сапраўдную Беларусь. Такое меркаванне выказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў у час старту маладзёжнай акцыі БРСМ "Прылятайце ў Беларусь!", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Максім Рыжанкоў нагадаў, што ў Беларусі ўведзены пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 дзяржаў. Ён падкрэсліў, што гэта дае магчымасць іншаземцам убачыць сапраўдную Беларусь. "Моладзь таксама хоча, каб у Беларусь прыязджала шмат гасцей, хоча ганарыцца сваёй краінай, хоча, каб за мяжой нас бачылі не толькі праз прызму сацыяльных сетак, а такімі, якія мы ёсць на самай справе", - сказаў Максім Рыжанкоў.

Рэспубліканская маладзёжная акцыя "Прылятайце ў Беларусь!", накіраваная на павышэнне турыстычнай прывабнасці краіны, праводзіцца з 1 па 10 сакавіка ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Рэспубліканская маладзёжная акцыя "Прылятайце ў Беларусь!"

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс