У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Лют 2017

Рыжанкоў: Колькасць беларусаў, якія займаюцца спортам, павялічваецца

Рыжанкоў: Колькасць беларусаў, якія займаюцца спортам, павялічваецца

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць беларусаў, якія займаюцца спортам, за апошні час павялічылася. Аб гэтым паведаміў 25 лютага журналістам у ходзе фізкультурна-спартыўнага свята "Мінская лыжня - 2017" першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У выніку праведзенага сацыяльнага даследавання адзначу, што за апошні час значна павялічылася колькасць беларусаў, якія займаюцца спортам. Кіраўнікі краіны сваім прыкладам паказваюць, як трэба займацца фізічнай культурай, у Беларусі за апошнія гады пабудавана нямала спартыўных аб'ектаў, якія знаходзяцца ў крокавай даступнасці для насельніцтва, пачынаючы ад пляцовак для варкаўта, баскетбола і валейбола. На гэтым тыдні адкрылі крыты футбольны манеж у Гродне. Дабіліся значнага павелічэння часу па прапагандзе здаровага ладу жыцця на тэлебачанні. Людзям гэта цікава. Зайдзіце сёння ў сучасныя трэнажорныя залы - за свой кошт займаюцца многія. Адкрываюцца спартыўныя школы, такія, як школа гімнастыкі Аляксандры Наркевіч, школа шахмат Настассі Сарокінай, за кошт пазабюджэтных сродкаў будзе створана секцыя фехтавання ў Мінску. Насельніцтва гатова ўкладваць свае сродкі ў здаровы лад жыцця", - адзначыў Максім Рыжанкоў.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі падкрэсліў важнасць правядзення буйных міжнародных стартаў у Беларусі, а таксама арганізацыі масавых спартыўных свят, якія набіраюць усё большую папулярнасць у насельніцтва. "Мы значна рушылі наперад у правядзенні спартыўных відовішчных, яркіх свят. Людзі з задавальненнем рэгіструюцца ў інтэрнэце, прыходзяць і ўдзельнічаюць. Усё адкрыта і празрыста", - адзначыў Максім Рыжанкоў. Ён расказаў журналістам таксама аб тым, чаму 23 лютага не змог прыняць удзел у забегу сапраўдных мужчын. "У гэты ж час быў назначаны аргкамітэт па правядзенні Еўрагульняў-2019, таму не змог прыехаць да Палаца спорту. Калі ўдалося б прыняць удзел у старце, то нічым бы не адрозніваўся ад іншых бегуноў. Форма ў мяне добрая", - расказаў ён.

25 лютага на сталічнай лыжаролернай трасе ў Вяснянцы адбылося фізкультурна-спартыўнае свята "Мінская лыжня - 2017". У спаборніцтвах прынялі ўдзел амаль 2 тыс. лыжнікаў. Пераможцам сярод каманд рэгіёнаў стала Віцебская вобласць, сярод сілавых ведамстваў - Служба бяспекі Прэзідэнта. У мас-старце прынялі ўдзел больш як 1 тыс. аматараў здаровага ладу жыцця, якія рэгістраваліся ў інтэрнэце на спецыяльным сайце, у дзень правядзення лыжні многія таксама атрымалі дадатковыя нумары ўдзельнікаў непасрэдна перад стартам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс