У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Май 2017

Рыжанкоў: "Беларуская думка" з пачатку сваёй гісторыі кавала асновы беларускай дзяржаўнасці

Рыжанкоў:

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Часопіс "Беларуская думка" з пачатку сваёй гісторыі каваў асновы беларускай дзяржаўнасці. Такое меркаванне выказаў на ўрачыстасці з нагоды 95-годдзя грамадска-палітычнага і навукова-папулярнага часопіса "Беларуская думка" першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларуская суверэнная дзяржава адсвяткавала 25 гадоў, а часопіс "Беларуская думка" ўжо адзначае 95-годдзе. На працягу сваёй гісторыі гэта выданне кавала асновы беларускай дзяржаўнасці, культурнай, навуковай журналістыкі", - сказаў Максім Рыжанкоў.

У рэдакцыі часопіса заўсёды працавалі адданыя справе, таленавітыя журналісты, пісьменнікі, людзі, якія стваральнай працай рабілі ўсё, каб ён меў сучаснае гучанне, адзначыў Максім Рыжанкоў. Нягледзячы на багацце перыёдыкі, рэсурсаў у інфармацыйнай прасторы, часопіс трывала трымае марку самага сур'ёзнага выдання, якое дае ў тым ліку магчымасць заявіць пра сябе маладым вучоным-пачаткоўцам, дадаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Максім Рыжанкоў зачытаў віншаванне кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі калектыву рэдакцыі.

Грамадска-палітычнаму і навукова-папулярнаму часопісу "Беларуская думка" 6 мая споўнілася 95 гадоў. Зыходнай кропкай гісторыі часопіса лічыцца 6 мая 1922 года, калі Прэзідыум ЦК КП(б)Б прыняў пастанову аб выданні ў Мінску тэарэтычнага і палітычнага часопіса "Вперед". Як сведчаць архіўныя матэрыялы, усяго выйшла 11 нумароў, якія атрымалі станоўчы водгук на старонках маскоўскага часопіса "Красная печать".

Гісторыя часопіса была насычанай. Навейшая гісторыя часопіса пачалася ў лістападзе 1991 года. калі "Беларуская думка" была зарэгістравана як выданне НДІ Мінэканомікі Беларусі.

З пачаткам новага этапу пераўтварэнняў у дзяржаве і грамадстве канструктыўная пазіцыя выдання атрымала далейшую падтрымку. 9 лістапада 1995 года выйшла распараджэнне Прэзідэнта, згодна з якім заснавальнікам часопіса станавілася Адміністрацыя Прэзідэнта. З 1996 года "Беларуская думка" атрымлівае статус навукова-тэарэтычнага і грамадска-палітычнага выдання, а таксама акадэмічнага часопіса, які добра ведаюць у навуковым і творчым асяроддзі.

Увайшоўшы ў 2007 годзе ў склад буйнейшага і найбольш аўтарытэтнага інфармацыйнага агенцтва краіны УП "БелТА", часопіс захоўвае пераемнасць і традыцыі, прадаўжае асвятляць актуальныя праблемы грамадства ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу.

Сёння часопіс з'яўляецца навуковым выданнем, рэкамендаваным Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй для публікацыі вынікаў дысертацыйных даследаванняў па філасофіі, гісторыі, палітыцы, філалогіі, эканоміцы, сацыялогіі.

На старонках часопіса абмяркоўваюцца і знаходзяць сваё вырашэнне актуальныя пытанні, звязаныя з далейшым удасканаленнем беларускай мадэлі развіцця, а таксама выпрацоўваюцца рэкамендацыі па пераадоленні найбольш значных эканамічных і сацыяльных праблем, што стаяць перад дзяржавай.

Часопіс "Беларуская думка" шырока вядомы за мяжой. Выданне - неаднаразовы пераможца Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі