У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Ліп 2017

Рыжанкоў: Беларусь разлічвае на новыя праекты з Сусветнай турысцкай арганізацыяй

Рыжанкоў: Беларусь разлічвае на новыя праекты з Сусветнай турысцкай арганізацыяй

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на новыя праекты з Сусветнай турысцкай арганізацыяй, заявіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў сёння на міжнароднай канферэнцыі "Брэндынг дэстынацый: інавацыйныя ідэі для прыцягнення турыстаў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь на турыстычнай карце свету параўнальна маладая дзяржава. У нас ёсць што паглядзець - цудоўная прырода, развітая спартыўная інфраструктура. У нас вельмі гасцінны народ, багатая культурная спадчына", - адзначыў Максім Рыжанкоў. Разам з тым, паводле яго ацэнкі, прымаемых для развіцця турызму мер пакуль недастаткова.

Асаблівы акцэнт робіцца на спартыўным турызме, таму Беларусі цікавы вопыт краін, якія дасягнулі поспехаў у гэтым плане. У прыватнасці, вопыт Азербайджана, які прымаў I Еўрапейскія гульні.

Генеральны сакратар Сусветнай турысцкай арганізацыі Талеб Рыфаі адзначыў, што яму заўсёды цікава наведваць Беларусь і бачыць поспехі краіны ў развіцці турызму. Ён упэўнены, што для папулярызацыі краіны будзе распрацаваны добры турыстычны брэнд. "Беларусь - прыгожая краіна, і брэнд краіны павінен адлюстроўваць вашы каштоўнасці, тое, што важна для вас. Хараство можа быць ключавым словам пры стварэнні брэнда краіны. Не здарма італьянскае слова "bello", што значыць "прыгожы", сугучна з назвай вашай краіны", - лічыць Талеб Рыфаі.

Канферэнцыя "Брэндынг дэстынацый: інавацыйныя ідэі для прыцягнення турыстаў"Канферэнцыя "Брэндынг дэстынацый: інавацыйныя ідэі для прыцягнення турыстаў" праходзіць у Мінску 6-7 ліпеня. На форуме, куды запрошаны больш за 300 гасцей з 30 краін, абмяркоўваецца брэндынг на глабальным турыстычным рынку, а таксама распрацоўка брэнда для Беларусі. Запланаваны тэматычныя сесіі "Роля новых тэхналогій і сацыяльных сетак у турыстычным брэндынгу", "Кейсы па брэндынгу дэстынацый", "Спорт і турызм - кабрэндынг у сферы турызму".

Арганізатарамі канферэнцыі "Брэндынг дэстынацый: інавацыйныя ідэі для прыцягнення турыстаў" выступаюць Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі, Сусветная турысцкая арганізацыя, праект "Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі", фінансуемы Еўрасаюзам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс