Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Крс 2014

Ірына Бокава: ЮНЕСКА разам з Беларуссю прадоўжыць работу па захаванні культурнай спадчыны

Ірына Бокава: ЮНЕСКА разам з Беларуссю прадоўжыць работу па захаванні культурнай спадчыны

18 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. ЮНЕСКА і ў далейшым будзе супрацоўнічаць з Беларуссю па ўсім спектры напрамкаў і прадоўжыць работу па захаванні беларускай культурнай спадчыны, заявіла генеральны дырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ірына Бокава адзначыла, што ЮНЕСКА прадстаўляе шырокую платформу для міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне культурнай спадчыны, развіцці навукі і адукацыі.

Яна акцэнтавала ўвагу на значнасці сумеснай работы. "Важна, каб мы прадоўжылі работу, якую арганізацыя пачала амаль 70 гадоў таму, - заявіла генеральны дырэктар. - І мы будзем разам працаваць над захаваннем беларускай спадчыны".

Ірына Бокава адзначыла, што "Беларусь - старажытная краіна, і ёй ёсць што паказаць свету".

Яна падзялілася з Прэзідэнтам сваімі ўражаннямі ад сённяшняга наведвання БДУ, дзе чытала лекцыю. Кіраўнік ЮНЕСКА была ўражана гэтай сустрэчай і звярнула ўвагу на вялікую цікавасць студэнтаў да тэматыкі ЮНЕСКА. "Яны ведаюць пра ЮНЕСКА, яны цікавяцца захаваннем матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны і пыталіся, колькі помнікаў культурнай спадчыны Беларусі, беларускіх традыцый мы можам уключыць у Спіс Сусветнай спадчыны", - расказала Ірына Бокава. На яе думку, калі маладыя людзі ведаюць сваю гісторыю, вераць у сваю ідэнтычнасць, то яны будуць больш упэўнена глядзець у будучыню і больш нацэлены на вырашэнне сённяшніх праблем.

Генеральны дырэктар ЮНЕСКА запэўніла: "Мы будзем разам працаваць, каб як мага больш развіваць культурную ідэнтычнасць, падтрымліваць гісторыю спадчыны".

Беларусь з'яўляецца членам ЮНЕСКА з 1954 года. Генеральныя дырэктары ЮНЕСКА неаднаразова наведвалі яе з візітамі: у 1991 і 1998 гадах - Федэрыка Маёр Сарагоса, у 2002-м - Каіціра Мацуура.

Беларусь з моманту ўступлення ў арганізацыю чатыры разы выбіралася членам Выканаўчага савета ЮНЕСКА, неаднаразова - у дапаможныя органы ЮНЕСКА. Цяпер Беларусь з'яўляецца членам Міжнароднага каардынацыйнага савета праграмы ЮНЕСКА "Чалавек і біясфера" да 2015 года і Міжурадавага савета Міжнароднай праграмы развіцця камунікацый да 2017 года.

Супрацоўніцтва Беларусі з ЮНЕСКА вядзецца ва ўсіх сферах кампетэнцыі гэтай арганізацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі