У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Сак 2016

Рыбакоў: У Беларусі ўстаноўлены жорсткія абмежаванні на прымяненне смяротнай кары

Рыбакоў: У Беларусі ўстаноўлены жорсткія абмежаванні на прымяненне смяротнай кары

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўстаноўлены яшчэ больш жорсткія абмежаванні на прымяненне смяротнай кары, чым прадугледжаныя міжнародным пактам. Аб гэтым заявіў сёння намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў у час міжнароднай канферэнцыі "Смяротная кара: пераадоленне рознагалоссяў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Валянцін Рыбакоў адзначыў, што з пункту гледжання міжнароднага права прымяненне смяротнай кары ўніверсальна не забаронена. "Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, удзельнікам якога з'яўляецца Беларусь, устанаўлівае толькі некаторыя абмежаванні на прымяненне смяротнай кары", - заўважыў ён. "Смяротныя прыгаворы могуць выносіцца толькі за самыя цяжкія злачынствы. Смяротны прыгавор не выносіцца за злачынствы, учыненыя асобамі маладзейшымі за 18 гадоў, і не прыводзіцца ў выкананне ў адносінах да цяжарных жанчын", - працытаваў намеснік міністра артыкул шосты пакта.

"У Беларусі ўстаноўлены яшчэ больш жорсткія абмежаванні на прымяненне смяротнай кары, чым тыя, якія прадугледжаны міжнародным пактам. Смяротная кара не можа быць назначана асобам, якія ўчынілі злачынствы ва ўзросце да 18 гадоў, усім жанчынам, а таксама мужчынам, якія дасягнулі да дня вынясення прыгавору 65 гадоў", - падкрэсліў Валянцін Рыбакоў.

Ён звярнуў увагу, што ў нацыянальным заканадаўстве, і ў прыватнасці ў Канстытуцыі Беларусі, замацаваны часовы характар прымянення смяротнай кары. "Смяротная кара да яе адмены можа прымяняцца згодна з прыгаворам суда як выключная мера пакарання за некаторыя асабліва цяжкія злачынствы, звязаныя з наўмысным пазбаўленнем жыцця чалавека пры абцяжваючых віну абставінах. Улічваючы гэту норму Канстытуцыі, наша краіна займае на міжнароднай арэне ўзважаную пазіцыю па пытанні прымянення смяротнай кары. І, у прыватнасці, пры разглядзе ў Генеральнай асамблеі ААН рэзалюцыі аб мараторыі на смяротную кару мы традыцыйна ўстрымліваемся пры галасаванні", - заўважыў намеснік міністра.

Паводле яго слоў, у рамках двух мінулых цыклаў універсальнага перыядычнага агляду па правах чалавека Беларусь прыняла шэраг рэкамендацый, якія датычыліся разгляду магчымасці ўвядзення мараторыя на смяротную кару. "У той жа час, як вядома, большасць беларускіх грамадзян на рэферэндуме 1996 года выказаліся за захаванне смяротнай кары, і неаднаразовыя сацыялагічныя апытанні, якія праводзіліся ў краіне, сведчаць аб тым, што смяротная кара па-ранейшаму па-рознаму ўспрымаецца ў грамадстве і па-ранейшаму ёсць большасць прыхільнікаў яе захавання, - сказаў Валянцін Рыбакоў. - Намі гэты факт ігнаравацца не можа і не будзе, у тым ліку ў кантэксце дыялогу з нашымі паважанымі еўрапейскімі партнёрамі".

Між тым намеснік міністра дадаў, што меркаванне экспертнага супольніцтва пры разглядзе гэтага пытання таксама вялікае. "Шырокае кола экспертных пунктаў гледжання - як прыхільнікаў, так і праціўнікаў смяротнай кары, з якімі мы зможам азнаёміцца ў ходзе канферэнцыі, будзе садзейнічаць дасягненню ключавой мэты гэтай канферэнцыі - пераадоленню рознагалоссяў, стварэнню асновы для вядзення адкрытага дыялогу па пытанні прымянення смяротнай кары", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску