У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Крс 2016

Рыбакоў у ААН: дасягнуць устойлівага развіцця дапаможа нацэленая на падтрымку сям'і дзяржпалітыка

Рыбакоў у ААН: дасягнуць устойлівага развіцця дапаможа нацэленая на падтрымку сям'і дзяржпалітыка

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Толькі пры правядзенні дзяржаўнай палітыкі, нацэленай на ўмацаванне і падтрымку сям'і, магчыма дасягнуць мэты ўстойлівага развіцця. Такое меркаванне выказаў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў, выступаючы на 49-й сесіі Камісіі ААН па народанасельніцтве і развіцці ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

"Прадстаўнік Беларусі асабліва падкрэсліў ролю сям'і як базавага сацыяльнага інстытута ў выхаванні і адукацыі дзяцей і моладзі, клопаце аб пажылых людзях, людзях з абмежаванымі магчымасцямі", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Валянцін Рыбакоў на сесіі выступіў у агульнай дыскусіі па пытанні нацыянальнага вопыту ў сферы народанасельніцтва. Намеснік міністра акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў на недапушчальнасці абагульнення падыходаў па выкарыстанні дэмаграфічных даных з-за неаднародных дэмаграфічных працэсаў у розных краінах. Беларускі дыпламат падкрэсліў неабходнасць прымянення ў краінах са старэючым насельніцтвам іншых падыходаў і палітыкі, накіраваных на павелічэнне нараджальнасці.

Чарговая сесія Камісіі ААН па народанасельніцтве і развіцці, у якой 11-15 красавіка прымае ўдзел дэлегацыя Беларусі на чале з намеснікам міністра замежных спраў, прысвечана кантролю над ажыццяўленнем парадку дня ў галіне развіцця на перыяд пасля 2015 года і, у прыватнасці, нарошчванню базы дэмаграфічных даных.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс