Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Jun 2016

Русы: Развіццё АПК з'яўляецца стратэгічным напрамкам для Беларусі

Русы: Развіццё АПК з'яўляецца стратэгічным напрамкам для Беларусі

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развіццё аграпрамысловага комплексу (АПК) для Беларусі з'яўляецца стратэгічным напрамкам, заявіў у эфіры тэлеканала СТБ намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы, каменціруючы вынікі і рашэнні V Усебеларускага народнага сходу, паведамляе БЕЛТА.

"Сёння любы напрамак у развіцці краіны важны, але ўлічваючы, што 9 працэнтаў ВУП займае АПК і яшчэ 9 працэнтаў - яго перапрацоўчыя прадпрыемствы, то развіццё гэтага напрамку робіць яго стратэгічным", - лічыць віцэ-прэм'ер.

Паводле слоў Міхаіла Русага, перад АПК вызначана задача да 2020 года паставіць на экспарт прадукцыі больш як на $7,5 млрд пры рэнтабельнасці 10 працэнтаў. "Усё магчыма. Мы працавалі ўжо на 9,6 працэнта рэнтабельнасці. База створана, новые задачы вызначаны", - адзначыў ён.

Вытворчасць сельгаспрадукцыі і яе экспарт за апошнія гады значна выраслі. "Для Беларусі сёння ўжо няма бітвы за ўраджай, нас чакае другая бітва - за знешні рынак - з сусветнымі гігантамі (Аўстраліяй, ЗША і іншымі), - адзначыў віцэ-прэм'ер. - Нельга, і мы не будзем, спыняцца ні на мінуту на мадэрнізацыі нашай перапрацоўчай прамысловасці, таму што канкурэнтная барацьба вельмі жорсткая. Сёння вельмі важныя і зніжэнне затрат на вытворчасць, на перапрацоўку".

Акрамя таго важныя, на думку Міхаіла Русага, не толькі ўкараненне новых тэхналогій, арганізацыйных форм і падыходаў, але і падрыхтоўка кадраў. "Мала правесці мадэрнізацыю прадпрыемстваў, трэба яшчэ падрыхтаваць кадры. Бо як бывае, прыходзіць новая тэхналогія, а кадры не гатовы", - сказаў ён.

Намеснік прэм'ер-міністра падкрэсліў, што новае развіццё ў бягучай пяцігодцы атрымаюць фермерскія гаспадаркі. "Ёсць праблемныя гаспадаркі ў Беларусі - гэтага ніхто не скрывае. Сёння мы чакаем, калі выйдуць тры ўказы кіраўніка дзяржавы, якія дадуць магчымасць правесці фінансавае аздараўленне гэтых гаспадарак. Не спісаць нічога, а даць ім магчымасць і мясцовым органам улады вызначыцца, па якіх формах кіравання яны будуць развівацца", - дадаў Міхаіл Русы.

"Адзін з новых падыходаў, напрыклад, калі маленькай гаспадаркай змогуць валодаць калектыўна 3-4 фермеры. Гэта - развіццё рэгіёна, прадпрыемства і новая магчымасць краіны накіраваць у развіццё АПК свежыя сілы і атрымаць вынік", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі