У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Кст 2017

Русы: міжнароднае супрацоўніцтва садзейнічае пашырэнню экалагічных інавацый

Русы: міжнароднае супрацоўніцтва садзейнічае пашырэнню экалагічных інавацый

5 кастрычніка, /Кар. БЕЛТА/. Міжнароднае супрацоўніцтва садзейнічае пашырэнню экалагічных інавацый, укараненню прынцыпаў устойлівага развіцця, забеспячэнню экалагічнай бяспекі, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы ў час пленарнага пасяджэння V Міжнароднага форуму "Водныя рэсурсы і клімат", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Правядзенне гэтага форуму абумоўлена актуальнасцю пытанняў стану водных рэсурсаў, павышэння эфектыўнасці іх выкарыстання, аховы ад спусташэння, забруджвання ва ўмовах змянення клімату. Гэтыя пытанні датычацца і эканомікі ў цэлым, і кожнага з нас. Мы разумеем, што ўкараненне прынцыпаў устойлівага развіцця, пашырэнне экаінавацый, забеспячэнне экалагічнай бяспекі немагчыма без цеснага міжнароднага супрацоўніцтва і прыцягнення навукі. Прыкладаемыя сусветнай супольнасцю намаганні адлюстроўваюць жаданне вырашаць праблемы водных рэсурсаў на глабальным узроўні", - сказаў Міхаіл Русы.

Ён адзначыў, што дзяржаўная палітыка краіны накіравана на забеспячэнне права грамадзян на спрыяльнае навакольнае асяроддзе, а ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады ўдзяляецца асаблівая ўвага экалагічнаму напрамку. "Цяпер у Беларусі дзейнічае 15 заканадаўчых актаў, якія рэгулююць праваадносіны ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. Наша краіна з'яўляецца ўдзельніцай 20 міжнародных канвенцый у гэтай сферы, акрамя таго, за апошняе дзесяцігоддзе заключана больш за 40 міжнародных дагавораў. У нас ёсць прынцып: калі мы ўдзельнічаем у канвенцыі і прымаем на сябе абавязацельствы, то няўхільна іх выконваем", - падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра.

Міжнародны форум "Водныя рэсурсы і клімат" праходзіць у Мінску 5-6 кастрычніка на базе БДТУ. Эксперты абмяркоўваюць пытанні ўстойлівага выкарыстання водных рэсурсаў ва ўмовах зменлівага клімату, сучасныя падыходы па ахове водных рэсурсаў ад забруджвання, тэхналогіі ачысткі вод, трансгранічнае супрацоўніцтва ў галіне аховы і выкарыстання водных аб'ектаў, пытанні гідраэнергетыкі, выкарыстання рэкрэацыйнага патэнцыялу водных аб'ектаў Беларусі. У рабоце форуму прымаюць удзел прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, нацыянальных і міжнародных дзяржаўных і грамадскіх арганізацый і фондаў, навуковых і навучальных устаноў краіны і замежжа, дзелавых колаў. Гасцямі мерапрыемства сталі эксперты з Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Нарвегіі і іншых краін. Падрыхтоўку мерапрыемства забяспечвалі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, БДТУ, РУП "Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс