Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Aug 2018

Румас: у бюджэце на 2019 год не будзе неабгрунтаваных расходаў

Румас: у бюджэце на 2019 год не будзе неабгрунтаваных расходаў

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не забяспечаных даходамі расходаў бюджэт на 2019 год несці не павінен і не будзе. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Сяргей Румас на пасяджэнні Савета Міністраў, дзе абмяркоўваюцца праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі і бюджэту на 2019 год, а таксама праект новай рэдакцыі Падатковага кодэкса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца праекта бюджэту, то прынцыповае патрабаванне аб яго збалансаванасці захоўваецца. Мы не можам траціць больш, чым зарабляем. Не забяспечаных даходамі расходаў бюджэт несці не павінен і не будзе", - заявіў Сяргей Румас.

На 2019 год захоўваецца падыход з двума сцэнарыямі для праектаў прагнозу і бюджэту. Для бюджэту прадугледжаны базавы сцэнарый развіцця эканомікі. "Будзе эканоміка генерыраваць больш даходаў - разам унясём прапановы кіраўніку дзяржавы аб накіраванні дадатковых даходаў туды, дзе ў гэтым ёсць неабходнасць", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Сённяшняе пасяджэнне ўрада - гэта заключны элемент першага этапу фарміравання пакета прагнозных дакументаў перад накіраваннем іх на разгляд кіраўніка дзяржавы. У адпаведнасці з Бюджэтным кодэксам гэта трэба зрабіць да 1 верасня. Увесь пакет прагнозных дакументаў крыху больш як месяц таму быў дэталёва разгледжаны і ў цэлым адобраны на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна. Усе ўзнятыя пытанні былі адпрацаваны зацікаўленымі дзяржорганамі, сёння ў асноўным дасягнута разуменне па ключавых пытаннях.

Сяргей Румас адзначыў, што ў прапанаваным для разгляду сёння пакеце дакументаў улічаны змяненні, якія адбыліся на знешнім контуры, - скарэкціраваны ацэнкі па цане нафты, росце эканомікі і абменных курсах валют у краінах, якія з'яўляюцца асноўнымі знешнегандлёвымі партнёрамі. Гэта запатрабавала некаторага ўдакладнення асноўных прагнозных параметраў па ўсіх дакументах.

Прынцыповым пытаннем застаецца выкананне параметраў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гады. Таму на пасяджэнні пойдзе размова, як прагнозныя дакументы ўпісваюцца ў задачы пяцігодкі, дзе праглядаюцца вузкія месцы. Пры гэтым асобна будзе абмяркоўвацца выкананне прыярытэтных задач праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гады (у прыватнасці, такія прыярытэты як інвестыцыі, экспарт і занятасць).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі