Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Кст 2014

Рубінаў разлічвае на актывізацыю міжпарламенцкага беларуска-турэцкага ўзаемадзеяння

Рубінаў разлічвае на актывізацыю міжпарламенцкага беларуска-турэцкага ўзаемадзеяння

14 кастрычніка, Анкара /Кар. БЕЛТА/. Міжпарламенцкае супрацоўніцтва Беларусі і Турцыі па лініі груп дружбы неабходна актывізаваць. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Рубінаў на сустрэчы са старшынёй Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі Джэмілем Чычэкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Анатоль Рубінаў спадзяецца, што групы дружбы абодвух парламентаў у час цяперашняга візіту беларускага боку дамовяцца аб далейшым развіцці кантактаў. "У нас, у адносінах паміж краінамі, адсутнічаюць якія-небудзь канфліктныя пытанні. Ды і ніколі іх не было ў гісторыі, таму супрацоўніцтва паміж дзвюма нашымі краінамі - вельмі натуральны стан. Мы вельмі высока цэнім працавітасць, талент, шчырасць турэцкага народа. Мы поўнасцю адкрыты да супрацоўніцтва з турэцкімі партнёрамі", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі.

Анатоль Рубінаў выказаў турэцкаму калегу ўдзячнасць за запрашэнне наведаць Турцыю з афіцыйным візітам. Ён адзначыў, што гісторыя апошніх 200 гадоў уражвае: наколькі хутка турэцкі народ сабраў свае сілы, каб адстаяць незалежнасць, як хутка гэтаму народу ўдалося пабудаваць краіну, якая выклікае захапленне.

У сваю чаргу Джэміль Чычэк нагадаў, што ў 2013 годзе ён зрабіў візіт у Беларусь. Джэміль Чычэк падкрэсліў, што тады ён дэманстраваў рашучасць падтрымліваць адносіны з Беларуссю нават ва ўмовах негатыўных падыходаў з трэцяга боку. "І мы захоўваем гэту рашучасць", - адзначыў спікер турэцкага парламента.

"Паміж нашымі краінамі назіраюцца вельмі шчырыя і цёплыя адносіны, што з'яўляецца фундаментам для ўмацавання дружалюбных сувязей. Мы ганарымся тым, што з'яўляемся першай краінай, якая прызнала незалежнасць Рэспублікі Беларусь, што з'яўляецца паказчыкам прыярытэту, які даецца вашай краіне", - сказаў старшыня турэцкага парламента. Акрамя гэтага, Джэміль Чычэк адзначыў, што ў адносінах паміж дзвюма краінамі няма сур'ёзных праблемных момантаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі